Утрыманьне Міхаіла Марыніча пад вартай працягнулі яшчэ на месяц

2004 2004-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
“Калі выпусьціць Міхаіла Марыніча пад падпіску аб нявыезьдзе, ён можа ўцячы ад сьледзтва і нечым пашкодзіць высьвятленьню праўды ў ягонай крымінальнай справе” – з такой фармулёўкай пракуратура Беларусі працягнула яшчэ на месяц тэрмін утрыманьня пад вартай былога міністра й амбасадара Міхаіла Марыніча.

У сьледчым ізалятары КГБ “амэрыканка” Міхаіл Марыніч ўтрымліваецца з 24 красавіка. Яго абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях са зброяй, а з 23 верасьня яшчэ і ў крадзяжы сакрэтных дакумэнтаў ды маёмасьці. Паводле гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Адвакат Вера Страмкоўская ня згодная з рашэньнем пракуратуры аб далейшым утрыманьні Марыніча.

(Страмкоўская: ) “Лічу, што гэтае рашэньне неабгрунтаванае й ня мае юрыдычнага сэнсу. А таксама яно вельмі шкодзіць здароўю Марыніча”.

Адвакат заявіла, што будзе абскарджваць рашэньне пракуратуры ў судзе.

Міхаіл Марыніч не прызнае сябе вінаватым. Ён лічыць, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў. Гэтае меркаваньне ў Беларусі падзяляюць апазыцыя й праваабаронцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international