Журналістка недзяржаўнага "Ганцавіцкага часу" выйграла суд

2004 2004-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22-га верасня суд Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці задаволіў зыск карэспандэнта недзяржаўнай газеты "Ганцавіцкі час" Соф'і Ясько супраць рэдакцыі раённай газеты "Савецкае Палессе" і яе галоўнага рэдактара Галіны Мазінай. Суд прызнаў, што афіцыйнае раённае выданне распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі, якія зневажаюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю журналісткі недзяржаўнай газеты.
Нагодай для зыску, які журналістка спачатку падала ў суд Ганцавіцкага раёна, стаў артыкул Г. Мазінай "Оглянись на себя, или О бревне в собственном глазу и куриной слепоте", які з'явіўся 19-га траўня 2004 г. у газеце "Савецкае Палессе". Аўтарка публікацыі звінавачвала карэспандэнтку недзяржаўнага выдання ў маральнай нягрэблівасці, непрафесіяналізме, непавазе да дзяржаўных сімвалаў і г.д.

Адбылося некалькі судовых паседжанняў, пасля чаго слуханні былі перанесены ў суд Ляхавіцкага раёна і абвешчаны закрытымі.

У выніку суд Ляхавіцкага раёна пад старшынствам А.І. Гушчына абавязаў рэдакцыю газеты "Савецкае Палессе" і Г. Мазіну апублікаваць абвяржэнне артыкула на першай паласе выдання і прынесці Соф'і Ясько і чытачам газеты прабачэнні. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць на карысць С. Ясько з "Савецкага Палесся" і Галіны Мазінай па 49 тысяч рублёў на кампенсацыю судовых выдаткаў.

Рашэнне можа быць абскарджана напрацягу 10 дзён у Брэсцкі абласны суд.
Служба маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international