Валерыя Шчукіна затрымалі за распаўсюд улётак супраць датэрміновага галасаваньня

2004 2004-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомы апазыцыянэр ды праваабаронца распаўсюджваў улёткі ў віцебскім мікрараёне Поўдзень-3. Паводле словаў спадара Шчукіна, ён надрукаваў іх за ўласныя грошы накладам 290 паасобнікаў.

Але міліцыянты завезьлі яго ў Першамайскі РАУС, дзе палічылі неабходным скласьці пратакол пра парушэньне грамадзкага парадку, абвінаваціўшы апазыцыянэра ў незаконным распаўсюдзе незарэгістраванага друку.

Разьбіральніцтва гэтага інцыдэнту будзе праводзіць раённая адміністрацыйная камісія, дату пасяджэньня якой міліцыянты спадару Шчукіну пакуль не назвалі. Але далучылі да пратаколу ў якасьці “рэчавых доказаў” адабраныя 137 улётак.

На думку Валерыя Шчукіна, менавіта іхны зьмест прыцягнуў увагу міліцыянтаў, якія вырашылі любым шляхам перапыніць пашырэньне пададзеных там зьвестак: ва ўлётках гаварылася пра магчымыя фальсыфікацыі ў часе папярэдняга галасаваньня, а таксама пра тое, якіх кандыдатаў па ўсіх чатырох віцебскіх акругах актыўна прасоўваюць улады, -- паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international