Цэнзары на тэлебачаньні выразаюць з выступаў кандыдатаў агітацыю супраць рэферэндуму

2004 2004-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Хаця старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына публічна заявіла, што агітацыя супраць рэфэрэндуму дазваляецца, а сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сказаў, што Цэнтральная камісія ня будзе рэглямэнтаваць парадку агітацыі за ці супраць рэфэрэндуму, мясцовыя чыноўнікі ўвялі цэнзуру на тэлевізійныя выступы кандыдатаў у дэпутаты, якія выказваюць сваё стаўленьне да рэфэрэндуму.

Гомельскае абласное тэлебачаньне скараціла запіс тэлевыступу кандыдата ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Яўгена Фурсеева. Безь ягонага дазволу чыноўнікі скарацілі тую частку, дзе гаворка ішла аб рэфэрэндуме. Спадар Фурсееў ужо напісаў заявы ў пракуратуру і Цэнтарвыбаркам. Ён агучыў для Радыё Свабода забаронены фрагмэнт свайго выступу:

(Фурсееў: ) “Мая пазыцыя ў гэтым пытаньні абсалютна выразная: не — трэцяму тэрміну! Недапушчальна мяняць асноўны закон пад патрэбы аднаго чалавека. Я перакананы ў тым, што 10 гадоў прэзыдэнцкага тэрміну — цалкам дастаткова, пасьля чаго ўлада павінна пераходзіць да новага ўсенародна абранага прэзыдэнта”.

Такую ж цэнзуру зьведаў кандыдат ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Барыс Ляўковіч, які балятуецца ў Берасьці. Ён хацеў праз тэлебачаньне сказаць выбарцам наступнае:

(Ляўковіч: ) “Я адрасую свой пасыл тым, хто так бяздарна кіруе нашай краінай:
Слухайце, манголы, туркі, этыёпы!
Як вы дапусьцілі, давялі,
Каб у самым цэнтры матухны Эўропы
Гэтак не па-людзку мы жылі.

Вось гэты пасыл яны паставілі мне ўмову зьняць”.

А вось у Горадні на тэлебачаньні цалкам зьнялі з эфіру выступ кандыдата ў дэпутаты Мiколы Ворана, кiраўнiка гарадзкой арганiзацыi Партыі БНФ. Прычыны яму не патлумачылі, аднак сам спадар Воран мяркуе, што цэнзуру не прайшлі наступныя словы:

(Воран: ) “Я адзін з прадстаўнікоў дэмакратычных колаў грамадзтва, якія кінулі выклік існаму рэжыму Лукашэнкі, які давёў краіну да галечы, беспрацоўя, да міжнароднай ізаляцыі. Я заклікаю выбарцаў верыць у свае сілы. Участак бітвы — выбарчая урна й кабіна для галасаваньня. Выказаць сваю пазыцыю як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — сказаць рашучае “не” Лукашэнку й яго плянам кіраваць краінай пажыцьцёва!”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international