viasna on patreon

Беларуская амбасада заклікала расійскія СМІ карэктна асвятляць выбары і рэферэндум

2004 2004-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23-га верасня амбасада Беларусі ў Расіі звярнулася да кіраўнікоў і карэспандэнтаў расійскіх СМІ з нагоды асвятлення імі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў і правядзенні рэферэндума. Беларускі бок "з жалем канстатаваў", што "асобныя расійскія журналісты выкарыстоўваюць і прэзентуюць у сваіх рэпартажах неаб'ектыўную інфармацыю пра падзеі, што адбываюцца сёння ў Беларусі". Аўтары звароту выказалі надзею, што ў будучым гэтыя журналісты будуць "праяўляць карэктнасць і ўзважанасць пры асвятленні падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў і рэферэндуму... і працэсу беларуска-расійскай інтэграцыі".

"Выклікае здзіўленне, што некаторыя карэспандэнты актыўна "рэтранслююць" пункт гледжання беларускіх апазіцыянераў, якія не маюць рэальнай падтрымкі сярод насельніцтва і не адлюстроўваюць грамадскае меркаванне ў краіне, - гаворыцца ў звароце. Нам прадстаўляецца дзіўным бачыць на старонках газет і тэлеэкранах людзей, якія не хаваюць сваіх антырасійскіх настрояў, якія негатыўна ацэньваюць палітыку цяперашняга расійскага кіраўніцтва ў дачыненні да Беларусі", - паркрэсліваюць аўтары дакумента. "Разлічваем, што ў далейшым у аналізе дачыненняў паміж нашымі краінамі ўсе сродкі масавай інфармацыі (як расійскія, так і беларускія) будуць несці канструктыўны, аб'ядняўчы пачатак", - гаворыцца ў звароце беларускай амбасады да расійскіх СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства