viasna on patreon

У Гародні з эфiру знялi выступ апазiцыйнага кандыдата

2004 2004-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак з эфiру гарадзенскага тэлебачання быў зняты выступ кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Мiколы Ворана. Прычыну, па якой кiраўнiк гарадской арганiзацыi БНФ не з’явiўся на экране, супрацоўнiкi Гарадзенскага аблтэлерадыёаб’яднання не тлумачаць.

Запiс выступаў кандыдатаў, якiя балатуюцца па Гарадзенскай-Заходняй акрузе, быў зроблены 20 верасня.

- У сваёй прамове я назваў сябе адным з прадстаўнiкоў дэмакратычных колаў грамадства, якi кiнуў выклiк пануючаму рэжыму Лукашэнкi, - паведамiў «Пагоні» Мiкола Воран. – Заклiкаў народ галасаваць супраць пытання, вынесенага на рэферэндум.

Выступ Мiколы Ворана быў запланаваны на наступны дзень пасля запiсу. Аднак учора ў 18.00 на гарадзенскiм тэлебачаннi транслявалi толькi прамову дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Сяргея Камянецкага. Мiкола Воран тэлефанаваў на тэлебачанне з мэтай высветлiць, чаму ягоны выступ не прагучаў:

- Мяне штурхалi ад аднаго супрацоўнiка да другога, - гаворыць Воран. – У рэшце рэшт накiравалi да дырэктара аблтэлерадыёаб’яднання. Аднак паразмаўляць з iм не ўдалося, бо на ягоным нумары ўвесь час уключаны факс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства