viasna on patreon

Замежных назіральнікаў выкарыстоўваюць у мэтах прапаганды

2004 2004-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўнае агенцтва БелТА публікуе ў свабодным доступе матэрыялы, дзе цытуюцца замежныя грамадзяне, якія падтрымліваюць жаданьне Аляксандра Лукашэнкі зьмяніць Канстытуцыю. 22 верасьня на афіцыйным сайце БелТА зьмясьціла інтэрвію назіральніка ад СНД, дырэктара аднаго з дэпартамэнтаў Выканкаму Садружнасьці Аляксандра Авецісяна. Паводле БелТА, гэты грамадзянін Арменіі заявіў пра Аляксандра Лукашэнку наступнае: "Ён вельмі шмат зрабіў для сваёй краіны, і таму мае ўсе падставы зноў прэтэндаваць на найвышэйшую дзяржаўную пасаду". Аднак Аляксандар Авецісян паведаміў "Радыё Свабода", што яго без дазволу выкарысталі ў мэтах прапаганды афіцыйныя мэдыі, пры гэтым прыпісаўшы словы, якіх ён не казаў.
Паводле Выбарчага кодэксу, замежныя грамадзяне ня маюць права браць удзелу ў агітацыі. Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік сказаў, што "вельмі азадачаны" фактам агітацыі з боку замежнага назіральніка. Праўда, сам Аляксандар Авецісян заявіў "Радыё Свабода":
"Я ня так казаў. Я сказаў, што Лукашэнка вельмі шмат зрабіў для сваёй краіны. А далей было пытаньне: "Як вы ставіцеся да рэфэрэндуму?" Кажу: нармальна стаўлюся да рэфэрэндуму, гэта ўнутраная справа дзяржавы - калі яны хочуць, няхай робяць рэфэрэндум".
На пытанне, як ён ставіцца да агітацыі за рэфэрэндум, якую вядуць беларускія дзяржаўныя СМІ, Авецісян адказаў:
"Я ўвогуле дрэнна стаўлюся, калі агітацыя йдзе ў адны вароты".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства