viasna on patreon

Вярхоўны суд вярнуў на дапрацоўку зыск Мінюсту супраць Беларускага Хельсінкскага камітэту

2004 2004-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два тыдні даў Вярхоўны суд Беларусі чыноўнікам Мінюсту на дапрацоўку іх пазову да Беларускага Хэльсынскага камітэту. Праваабаронцы лічаць гэта сьведчаньнем неабгрунтаванасьці прэтэнзіі да іх з боку ўстановы, якая рэгіструе грамадзкія арганізацыі.

У Вярхоўным судзе Беларусі вырашылі, што пазоў Міністэрства юстыцыі да Беларускага Хэльсынскага камітэту аформлены неналежным чынам. Паводле зьвестак, судзьдзі далі на дапрацоўку дакумэнта два тыдні. Гэтыя зьвесткі Радыё Свабода пацьвердзіў прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Валянцін Барысевіч.

Тыдзень таму Мінюст зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд з просьбай ліквідаваць Беларускі Хэльсынскі камітэт нібыта з прычыны “парушэньняў Канстытуцыі, Закону аб грамадзкіх арганізацыях і ўласнага статуту”. Гэтыя парушэньні адмыслоўцы Мінюсту ўбачылі ў звароце БХК да грамадзянаў краіны з заклікам “сказаць “не” рэфэрэндуму”.

У БХК прэтэнзіі Мінюсту адразу назвалі неабгрунтаванымі. Старшыня БКХ Тацяна Процька ня лічыць, што цяперашняе рашэньне Вярхоўнага суду сьведчыць пра тое, што ўлады вырашылі зусім адчапіцца ад БХК.

(Процька: ) “Закрыць арганізацыю будзе складана. Таму Вярхоўны суд хоча, каб гэта было зроблена з падабенствам да закону”.

Сутнасьці заўвагаў судзьдзяў да пазову Мінюсту ў Вярхоўным судзе не паведамляюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства