Адзін з удзельнікаў пікету “За Незалежнасьць” -- Ядранцаў Ільля -- знаходзіцца ў сьпецпрыёмніку разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна, суды над Сяргеем Мацкойцем і Паўлам Севярынцам адбудуцца 28 кастрычніка (панядзелак).

2002 2002-10-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 кастрычніка Беларуская Партыя Свабоды і Малады Фронт пікетавалі будынак, дзе праходзіла канферэнцыя «Беларусь-Расія: новая інтэграцыя». Менавіта на гэтую канферэнцыі беларускія ўлады не пусьцілі віцэ-сьпікера расійскай Дзярждумы Ірыну Хакамаду, лідэра Саюза правых сіл і палітолага Сяргея Маркава – іх дэпартавалі з краіны як непажаданых і небясьпечных для нацыянальная бясьпекі асобаў.

Гаворыць Сяргей Высоцкі (лідэр незарэгістраванай Беларуская Партыі Свабоды): “23 кастрычніка 2002 года з 9 да 14.00 незарэгістраваная Беларуская Партыя Свабодым і Малады Фронт праводзілі несанкцыянаваны пікет “За Незалежнасьць”. Гэты пікет быў скіраваны супраць мясцовых палітычных сілаў, якія спрыяюць ганебнаму аншлюсу Беларусі. У пікеце бралі ўдзел каля 30 чалавек. Падзеі адбываліся каля цэнтру IBIB на прасьпекце Праўды. Удзельнікі пікету планавалі выказаць сваё бачаньне удзельнікамі “інтэграцыйнай” канферэнцыі. Расійскі палітыкі не даехалі да канферэнцыі, а пікетоўшчыкаў пасьля шэрагу папярэджаньняў пачалі затрымліваць. Затрыманыя былі Павел Севярынец, Ільля Ядранцаў, Сяргей Мацкойць і яго жонка (маці дваіх непаўнагадовых дзяцей) Алена Мацкойць. Каб папярэдзіць неправамерныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі я паехаў разам з затрыманымі ў Гарадскі аддзел міліцыі.
Ільлю Ядранцава асудзілі на трое сутак адміністратыўнага арышту. Суд над Севярынцам і Мацкойцем
перанесьлі на панядзелак 28 кастрычніка ў 11.30 (Есеніна 6). Алену адпусьцілі дамоў да дзяцей”.

На сёньняшні дзень Ядранцаў Ільля знаходзіцца ў сьпецпрыёмніку разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна.

Інфармацыйны аддзел ПЦ «Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international