У складзе раённых камісіяў па рэферэндуме ў Менску — ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партыяў

2004 2004-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 верасьня апублікаваны пэрсанальны склад раённых камісіяў у справе рэфэрэндуму, створаных Менскімі гарсаветам і гарвыканкамам 15 верасьня. Усе дзевяць камісіяў працуюць у будынках раённых адміністрацыяў сталіцы ды ня маюць у сваім складзе ніводнага сябра апазыцыйнае палітычнае партыі.

Усяго ў менскіх камісіях шасьцёра БРСМаўцаў, чацьвёра сябраў кампартыі ды чацьвёра лібэрал-дэмакратаў — якраз гэтыя тры структуры актыўна падтрымалі рэфэрэндум ды агітуюць усіх прагаласаваць на ім за Аляксандра Лукашэнку.

Таксама ў кожнай зь іх абавязкова будзе працаваць адзін вылучэнец ад гарадзкога савету ды яшчэ адзін ад гарвыканкаму. Прадстаўленыя ў камісіях такія структуры як установы адукацыі ды аховы здароўя, афіцыйныя прафсаюзы, таварыствы вэтэранаў і інвалідаў, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international