Сябрам віцебскай ініцыятывы “Дзеля абароны Канстытуцыі” апячаталі дзьверы

2004 2004-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзьверы віцебскага офісу партыі БСДГ, у якім звычайна праводзіліся нарады віцебскай ініцыятывы “Дзеля абароны Канстытуцыі”, аказаліся апячатаныя. Пячаткі былі й на дзьвярах офісаў БСДП “Народная грамада” і АГП, якія месьцяцца ў тым самым будынку па вуліцы Герцэна, 10/7.

Яшчэ ў чэрвені гэтага году віцебскія партыйцы атрымалі афіцыйныя лісты ад кіраўніцтва будаўнічага трэсту №9, якому належыць гэты будынак, дзе было паведамлена пра скасаваньне арэндных дамоваў. Асобныя прадстаўнікі будаўнічае арганізацыі, не называючы канкрэтных імёнаў, прызнаваліся ў тым, што “выселіць” зь ведамаснага памяшканьня палітычныя партыі ім загадалі з гарвыканкаму. Але тады сытуацыю давялося выправіць юрыстам, якія давялі, што гэткае скасаваньне дамоваў ня мае законнае сілы.

Цяпер, калі ў горадзе стала шырока вядома пра зьяўленьне грамадзянскай ініцыятывы, створанай дзеля супрацьстаяньня абвешчанаму Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму, віцебскія партыйцы ўжо ня пэўныя, што стасункі з кіраўніцтвам будтрэсту №9 можна будзе ўрэгуляваць такім самым “мірным” шляхам.

Прынамсі, пакуль што нараду з прадстаўнікамі рэгіёнаў, якіх зьехалася ў Віцебск каля двух дзясяткаў, давялося праводзіць проста на вуліцы, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international