Вольга Завадзкая падала ў суд на Рэспубліканскую Пракуратуру, якая праігнаравала яе патрабаваньне ўзбудзіць крымінальную справу “па наноў адкрыўшыхся абставінах” па справе гвалтоўнага зьнікненьня яе сына Дзьмітрыя Завадзкага

2004 2004-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што Вольга Завадзкая падала заяву ў Рэспубліканскую Пракуратуру з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу “па наноў адкрыўшыхся абставінах” пасьля прэс-канферэнцыі А. Лукашэнка 20 ліпеня бягучага году, падчас якой кіраўнік дзяржавы абвесьціў, што валодае матэрыяламі, якія маглі б пераўтварыць “справу Завадзкага” у “антысправу”.

Вольга Завадзкая ўказвае ў заяве, якую яна накіравала ў суд Цэнтральнага раёну г. Менску: “04.08.2004 г. мною была пададзеная заява ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь аб узбуджэньні крымінальнай справы па наноў адкрыўшыхся абставінах на падставе арт. 420 п. 4 ч.2, арт. 418 УПК Рэспублікі Беларусь па крымінальнай справе аб гвалтоўным выкраданьні майго сына – Завадзкага Дзьмітрыя. Дадзеняа заява была зарэгістравна на той момант дзяжурным пракурорам Пракуратуры Рэспублікі Беларусь Барысам Жыльдзецкім.
На дадзены момант я не атрымала матываванага адказу на пададзеную мною заву, як таго патрабуе арт. 420 УПК Рэспублікі Беларусь. Лічу, што дадзеныя дзеяньні Пракуратуры Рэспублікі Беларусь парушаюць мае правы, а таксама наносяць маральныя пакуты.
1. На падставе арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў” зварот павінен быць разглнджаны не пазьней за адзін месяц з моманту яго паступленьня, а не патрабуючыя дадатковага вывучэньня і праверкі – не пазьней 15 дзён, калі іншы тэрмін не прадугледжаны законам. Пры неабходнасьці правядзеньня сьпецыяльнай праверкі, запыту дадатковых матэрыялаў кіраўнік органу, устновы, арганізацыі і прадпрыемства, у якое паступіў зварот, можа працягнуць указаны тэрмін, але ня больш чым на два месяцы, адначасова паведаміўшы пра гэта заяўляльніку. Мая заява была накіраваная 04.08.2004 г. Тэрмін разгляду дадзенай заявы выйшаў 04.-9.2004. На дадзены момант адказ так і ня быў атрыманы. Таксама мне не было накіраванае паведамленьне пра дадатковы тэрмін праверкі.
Таксама, на падставе ч.3 арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь” грамадзяне маюць права атрымліваць ад органаўз пракуратуры тлумачэньні, інфармацыю, знаёміцца з маючыміся ў адносінах да іх матэрыяламі пасьля завяршэньня прверкі ці расьсьледваньня. Асоба, якая лічыць, што дзеяньнямі пракурорскага работніка парушаныя яе правы, свабоды і законныя інтарэсы, мае права абскардзіць іх вышэйстаячаму пракурору, а ў выпадках, прадугледжаных законам – у суд.
У дадзеным выпадку Пракуратура Рэспублікі Беларусь груба парушыла норму Закону “Аб зваротах грамадзянаў”, а таксама Закон “Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь”.

2. На падставе арт. 13 Закоена Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў” службоая асоба органа, установы, арганізацыі ці прадпрыемства, вінаватая ў неправамернай адмове ў разглядзе звароту, парушэньні без уважлівых прычынаў тэрмінаў разгляду звароту, прыняцьці рашэньня, якое супярэчыць закону, нясе адказнасьць згодна з заканадаўствам Рэспуболікі Беларусь.

3 Непрадстаўленьне адказу на маю заяву выклікала ў мяне маральныя пакуты, паколькі дагэтуль сьледчыя органы Рэспублікі Беларусь не даюць адказу пра лёс і месцазнаходжаньне майго сына, а таксама ўсяляк ухіляюцца ад расьсьледваньня дадзенага злачынства, якое ўжо набыло вялікі грамадзкі рэзананс. (...)

на падставе вышэйсказанага і кіруючыся арт. 353 ГПК Рэспублікі Беларусь, а таксама арт. 14 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў”, ПРАШУ:
1. Абавязаць Пракуратуру Рэспублікі Беларусь даць матываваны адказ на маю заяву ад 04.09.2004;
2. Спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды, а таксама суму дзяржаўнай пошліны за зварот у суд;
3. На падставе арт. 325 ГПК Рэспублікі Беларусь вынесьці прыватнае вызначэньне на адрас Пракуратуры Рэспублікі Беларусь адносна няўхільнага выкананьня заканадаўства аб зваротах грамадзянаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international