Амбасада Італіі ў Мінску, якая зьяўляецца прадстаўніцтвам Еўразьвязу ў Беларусі, выступіла з заявай, у якой выказвае занепакоенасьць асуджэньнем Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева за нібыта абразу Аляксандра Лукашэнкі.

2004 2004-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Мінску разглядае гэты выпадак як “дыспрапорцыю паміж правапарушэньнем і пакараньнем” і нагадвае, што суд не дазволіў асуджаным выклікаць на працэс сваіх сьведкаў, якія маглі бы іх абараніць. Прадстаўніцтва Эўпразьвязу паставіла пад сумнеў дакладнае выкананьне прававых нормаў справядлівага судовага працэсу. Сам працэс у Гродна быў ацэнены як “палітычна матываваная акцыя з мэтай атакі на свабоду выказваньняў і на грамадзянскія правы насельніцтва” Беларусі.

У сувязі з гэтым ад імя Эўразьвязу амабасада Італіі ў Менску заклікала беларускія ўлады зрабіць “канкрэтныя крокі дзеля забесьпячэньня грамадзянскіх правоў і дэмакратычных свабодаў беларускага народу і ўсталяваньня сапраўды плюралістычнага клімату ў грамадзтве падчас парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international