У суботу 19 верасня на плошчы Бангалор у Мінску адбыўся мітынг пратэсту арганізаваны Рэлігійным аб’яднаньнем цэркваў Хрысьціянаў поўнага Эвангельля.

2004 2004-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для ўдзелу ў акцыі ў Мінск прыехалі вернікі з Гродна, Ліды, Барысава, Вілейкі, Мазыра, Осіповічаў, Дзяржынска і іншых гарадоў Беларусі. На мітынгу пратэставалі супраць “Закону аб свабодзе сумленьня”, які быў прыняты Палатай Прадстаўнікоў у чэрвені 2002 года. Веруючыя лічаць новы Закон дыскрымінацыйным, паколькі ён істотна абмяжоўвае правы грамадзянаў на вызнанне і пропаведзь любога рэлігійнага вучэння ў Беларусі. Сход пратэсту на плошчы Бангалор адбыўся пад лозунгамі: “Конституция основной закон!”, “Залы из которых нас выгнали - пустуют!”, “Свободу распространению Евангелия!”, “Чиновник не закон, а слуга!”, “Да” Конституции! “Нет” произволу!”.

Падчас свайго выступу Вячаслаў Ганчарэнка, пастар менскай царквы Саюза ХПЕ “Новае жыцьцё” паведаміў, што евангельскія цэрквы адчуваюць ціск з 1999 года. Менавіта тады улады Менску, выкарыстоўваючы Дэкрэт прэзідэнта “Аб мітынгах, сходах і вулічных шэсьцях”, пачалі вымушаць адміністрацыю дамоў культуры і іншых установаў, якія здавалі памяшканні ў арэнду цэрквам, разрываць дамовы з рэлігійнымі аб’яднаннямі. У выніку практычна ўсе грамады веруючых, якія не мелі ўласнага будынку, апынуліся на вуліцы.

“Выкарыстаўшы гэты Дэкрэт нас далучылі да апазіцыі. Зараз нам адмаўляюць у арэндзе, спасылаючыся на немэтавае вакарыстаньне памяшканьняў палацаў культуры і іншых залаў. Як грамадзяне краіны і як юрыдычныя асобы мы адчуваем знявагу з боку ўладаў. Мы не можам нармальна працаваць і забяспечваць рэлігійныя патрэбы сваіх прыхаджанаў. Усе нашыя правы застаюцца толькі на паперы,” – заявіў пастар В. Ганчарэнка. Таксама выступілі пастар менскай “Царквы Ісуса Хрыста” Барыс Чарнаглаз, пастар царквы “Сям’я Божая” Валеры Шэйбак, пастар царквы “Новае пакаленьне” ў Баранавічах Леанід Вараненка, старшыня Рэлігійнага аб’яднаньня цэркваў Хрысьціян поўнага Эвангельля Аляксандар Саковіч і іншыя.

Выступоўцы неаднаразова прыводзілі факты несправялівага перасьледу веруючых, умяшання ўладных структураў і супрацоўнікаў спецслужбаў у дзеянне рэлігійных абшчынаў і ціск на пастароў. Напрыканцы мітынгу пратэсту ўдзельнікі мерапрыемства прынялі зварот.

«Положения «Закона о свободе совести и религиозных организациях» не только не соответствуют Гражданскому законодательству РБ, но и противоречат международным правовым актам в области прав человека, вводят дискриминацию и ограничения на свободу вероисповедания в Беларуси. Это побудило нас открыто заявить о своем несогласии с Законом. …Мы обращаемся к законодательной и исполнительной власти РБ с просьбой признать изложенные нормы Закона не соответствующими Конституции РБ и международным стандартам в области свободы совести, а также признать, что данный Закон в его сегодняшнем виде не может применяться в юридической практике в нашей стране», - гаворыцца ў адкрытым звароце веруючых

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international