У Магілёве ўлады трымаюць у таямніцы склады ўчастковых выбарчых камісіяў

2004 2004-09-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як прадугледжвае выбарчае заканадаўства, пасьля фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў інфармацыя пра іх мусіць быць апублікаваная. Паводле арт. 34 Выбарчага кодэксу РБ, "Рашэньне пра стварэньне камісіяў з указаньнем іхных складаў, месца знаходжаньня, нумароў тэлефонаў у сямідзённы тэрмін публікуецца ў друку ці іншым спосабам даводзіцца да ведама грамадзянаў (выбаршчыкаў)".
Трэба адзначыць, што патрабаваньні закону былі выкананыя нейкім дзіўным чынам. Адпаведная інфармацыя пра ўчастковыя выбарчыя камісіі была надрукаваная у газэце “Веснік Магілёва” (заснавальнік – Магілёўскі гарвыканкам), у спэцвыпуску ад 04 верасьня 2004 г. Гэты спэцвыпуск быў выдадзены накладам 300 асобнікаў. Ён не распаўсюджваўся праз гандлёвыя кропкі, яго не атрымалі падпісчыкі газэты. Таксама спэцвыпуску няма ў фондах магілёўскіх гарадзкой ды абласной бібіліятэк.
Такім чынам, рашэньне пра стварэньне камісіяў з адпаведнай інфармацыяй не было даведзенае да ведама грамадзян, што парушае арт. 34 ВК РБ. Таксама парушаны арт. 13 кодэксу, ў якой гаворыцца, што выбары праводзяцца адкрыта й галосна. Акрамя таго, на наш погляд, рэдакцыя газэты "Весьнік Магілёва" невыконвае свае абавязацельствы перад падпісчыкамі, што можа прывесьці да судовых пазоваў да выданьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international