Веданне чалавекам сваіх правоў – неабходная ўмова яго нармальнага існавання. Праваабарончым цэнтрам “Вясна” падрыхтаваная брашура “Абарона сваіх правоў у крымінальным і адміністратыўным працэсе”.

2002 2002-10-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Веданне чалавекам сваіх правоў – неабходная ўмова яго нармальнага існавання. У Беларусі толькі ў апошнія гады ў школьную праграму быў уведзены спецыяльны курс па правах чалавека, а людзі сярэдняга ўзросту, не маючы юрыдычнай адукацыі, на жаль, не валодаюць у дастатковай ступені ведамі ў галіне права. Гэта вызначае неабходнасць удзелу грамадскіх арганізацый у адукацыйных праектах на праваабарончую тэматыку.
Дадзеная брашура падрыхтавана Грамадскім аб’яднаннем “Праваабарончы цэнтр «Вясна»”, і ў ёй абагульнены досвед па абароне грамадзянаў у адміністратыўным і крымінальным працэсе, які набыла арганізацыя на працягу сваёй дзейнасці.
Аўтары раздзелаў паспрабавалі падыйсці да закранутых пытанняў і праблемаў з пункту гледжання абароны правоў грамадзянаў, якія вельмі часта адчуваюць сябе безабароннымі перад рэпрэсіўнай машынай дзяржаўных органаў.
Інфармацыя, якая выкладзена ў дадзенай брашуры, у першую чаргу можа быць карыснай для актывістаў грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў, якія ў сваёй дзейнасці вельмі часта сутыкаюцца з неправамоцнымі дзеяннямі з боку супрацоўнікаў міліцыі ды іншых дзяржаўных устаноў.
Аўтары раздзелаў у сваёй працы сыходзілі з таго, што кожны чалавек сам можа абараніць сябе, але для гэтага неабходна ведаць свае правы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international