Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

2004 2004-09-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасня завяршыўся этап рэгістрацыі акруговымі камісіямі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Папярэднія вынікі рэгістрацыі сведчаць пра тое, што беларускія ўлады пазбавілі магчымасці ўдзельнічаць у выбарах вядомых грамадскіх і палітычных дзячоў, працягваюць палітыку канфрантацыі з дэмакратычнымі палітычнымі партыямі, грамадзянскай супольнасцю краіны, ствараюць атмасферу страху і недаверу ў грамадстве, пазбаўляюць беларускіх выбаршчыкаў права самім вызначыць, за каго ім аддаць свае галасы.
Да ўдзелу ў выбарах не былі дапушчаны больш за 40% патэнцыйных кандыдатаў ад дэмакратычных апазіцыйных партый.

Партыя БНФ
вылучана -- 55
зарэгістравана -- 34*
адмоўлена – 15
*4 чалавекі зьнялі свае кандыдатуры, пытаньні па рэгістрацыі 2 сяброў партыі перанесеныя на 5 дзён

АГП
вылучана -- 59
зарэгістравана – 26**
адмоўлена – 32
** пытаньне па рэгістрацыі 1 сябра партыі перанесенае на 5 дзён

ПКБ
вылучана -- 38
зарэгістравана -- 24
адмоўлена -- 14

БСДП (НГ)
вылучана -- 56
зарэгістравана -- 28***
адмоўлена -- 24
***4 сябры партыі зьнялі свае кандыдатуры

БСДГ
вылучана -- 19
зарэгістравана -- 8
адмоўлена –11

разам:
вылучана -- 227
зарэгістравана – 120 (52%)
адмоўлена – 96 (42,3%)

Падчас этапу рэгістрацыі кандыдатаў працягвалася адкрытае ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс уладнай вертыкалі, скіраванае на забеспячэнне абрання вызначаных уладай кандыдатаў. Дзеля дасягнення пастаўленых мэтаў прадстаўнікі выканаўчай улады не грэбавалі незаконнымі, а часам і проста злачыннымі метадамі. Шырока выкарыстоўваўся ціск па месцы працы на сяброў ініцытыўных груп і дэмакратычных кандыдатаў, запалохванні, звальненні, ціск на выбаршчыкаў, што паставілі свае подпісы і аказалі давер прадстаўнікам дэмакратычных сілаў краіны.
Пад прэсінгам уладаў апынуліся і самі дэмакратычныя палітычныя партыі, што ўзялі актыўны удзел у выбарчай кампаніі, асабліва тыя, якія заключылі пагадненне аб сумесных дзеяннях у межах грамадскіх кааліцыяў.
Усё гэта ўжо зараз дае падставы сцвярджаць, што выбары Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь маюць недэмакратычны характар, не адпавядаюць прынцыпам свабодных, справядлівых, празрыстых выбараў, міжнародным стандартам у галіне арганізацыі і правядзення выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international