Таварыства “Альянс-мэдыя”, заснавальнік газеты “Обозреватель”, зьвярнулася ў суд Ленінскага раёну Мінску з іскам аб кампэнсацыі каля 1 мільёну рублёў дадатковых судовых выдаткаў у справе, зьвязанай з артыкулам у недзяржаўанй газеце “Народная волі” “Как “Обозреватель” Сергея Атрощенко по-бандитски обошелся с Леонидом Левиным”.

2004 2004-09-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лютым 2004 года суд Ленінскага раёну Мінску часткова задаволіў пазоў Сяргея Атрошчанкі да “Народнай волі”. Газэта зьвярнулася з касацыйнай скаргай, якую суд не задаволіў. Таварыства “Альянс-мэдыя”, якім валодае Сяргей Атрошчанка, сьцьвярджае, што судовыя выдаткі ў выніку разгляду касацыйнай скаргі склалі 836 тысяч рублёў, і хоча спагнаць іх з “Народнай волі, паведамляе «Радыё Свабода».

А 28 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну Мінску адбудзецца разгляд пазову дэпутата групы «Рэспубліка» генэрала Валера Фралова да газэты “Обозреватель”. Фралоў патрабуе ад рэдакцыі газэты 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі з нагоды публікацыі артыкулу пад назовам “Дэпутаты Касьян, Навасяд і Фралоў — асабовыя антысэміты?”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international