Суд над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў” перанесены на наступны тыдзень – на 28 верасьня 14.00.

2004 2004-09-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасьня былі затрыманы ўдзельнікі “Шэсьця бяздомных студэнтаў”-- Сяржук Семянюк, сябра Рады ЗБС; Юра Сідун, сістэмны адміністратар ЗБС; Алесь Васілеўскі). У 21:00 ім быол прад’яўлена абвінавачваньне ў парушэньні артыкула №166 Адміністратыўнага кодэксу – супраціўленьне пры затрыманьні. 17 верасьня ў 10.00 пачаўся судовы разгляд справы, але ўсе студэнты запатрабавалі ўдзелу адваката, і з гэтай прычыны суд быў перанесены на 28 верасьня 14.00.

16 верасьня ў 17:40, на акцыі Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) затрыманыя тры чалавекі. Каля корпусу фізычнага факультэту БДУ міліцыянты спынілі каля 30 студэнтаў, што ішлі з прасьцінамі, рондлямі, кіпяцільнікамі і іншымі рэчамі, што сымбалізуюць студэнцкі інтэрнат. Наперадзе студэнты несьлі раскладушку з надпісам “Хутка зіма, а дому няма...”. Каля пятнаццаці міліцыянтаў накінуліся на студэнтаў, што несьлі раскладушку. Прычынаў затрыманьня не патлумачылі.

Акцыя мела на мэце зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблему студэнтаў і інтэрнатаў. Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў будзе працягваць змаганьне за правы студэнтаў нягледзячы ні на якія перашкоды.
17 верасьня ў 9:45 ля будынку Маскоўскага РАУС, па адрасе вул. Грушаўская 9, дзе адбудзецца суд, зьбіраюцца сябры ЗБС, каб падтрымаць затрыманых на акцыі студэнтаў.

За падрабязнай інфармацыяй аб акцыі зьвяртайцеся да Старшыні Рады ЗБС Волі Кузьміч на нумар 8 029 653 05 95 ці на мэйл vola@bsa.org.by. На сайце ЗБС можна паглядзець фота з акцыі http://bsa.org.by/photo.html.
Прэсавая служба ЗБС
Менск, вул. Дарашэвіча, 4-2, т./факс (017) 2322743,
маб.тэл. 8 029 6084483 (Ганна Краснова)
e-mail: hanna@bsa.org.by
http://bsa.org.by

Даведка

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў (па-расейску “Задзиночаньне Беларуских Студентов, па-ангельску “Belarusian Students Association”) – нацыянальная студэнцкая арганізацыя. У 1992 годзе была зарэгістраваная ў Міністэрстве Юстыцыі (МЮ) РБ як “Рэспубліканскае маладзёжнае грамадзкае аб’яднаньне “Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў”. 03.12.2001Г рашэньнем Вярхоўнага суда РБ ЗБС пазбаўлены рэгістрацыі за актыўнае правядзеньне кампаніяў па сацыяльных праблемах студэнтаў (разьмеркаваньне, малыя стыпэндыі, старыя падручнікі, недахоп інтэрнатаў ды інш.) і мабілізацыйнае кампаніі. Суд не зьвярнуў увагу на адсутнасьць юрыдычна абгрунтаваных аргумантаў з боку МЮ, заявы больш за 30 эўрапэйскіх студэнцкіх і праваабарончых арганізацыяў. Ліст Міжнароднай Лігі правоў чалавека да А.Г.Лукашэнка з просьбай патлумачыць незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да ЗБС застаўся без адказу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international