Зінаіда Ганчар лічыць, што «чалавек, пры праўленьні якога адбыліся палітычныя выкраданьні, пры праўленьні якога робіцца ўсё магчымае для іх нераскрыцьцья, ня мае маральнага права прэтэндаваць на далейшае кіраўніцтва краінай»

2004 2004-09-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтае меркаваньне жонка выкрадзенага роўна пяць гадоў таму, 16 верасьня 1999 году, выконваючага абавязкі старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара, выказала ў адпаведным звароце.

«Усе гэтыя гады для саёй сямьі сталі часам тяжкіх выпрабаваньняў, чаканьня і пакутаў.

Шмат што зьмяніласяза гэты час – стаў дарослым сын, нарадзіўся ўнук, ад слёз і гора страціла здароўе маці Віктара. Дае сілы жыць толькі надзея, што мы даведаемся, што адбылося з нашым самым блізкім чалавекам. Але з кожным днём я ўсё больш упэўніваюся, што пры сёньняшняй уладзе, пры сёньняшнім прэзідэнце гэтага не адбудзецца. Тамму я вельмі хваравіта ўспрымаю падзеі апошніх гадоў, абвяшчэньне рэферэндуму аб працягненьні паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Чалавек, пры праўленьні якога адбыліся палітычныя выкраданьні, пры праўленьні якога робіцца ўсё магчымае для іх нераскрыцьцья, ня мае маральнага права прэтэндаваць на далейшае кіраўніцтва краінай.

Падтрымаць дзеючага прэзідэнта ў ягоным імкненьні і далей правіць краінай – гэта заўчасна асуджаць сябе на жыцьцё ў няведзеньні, беззаконьні і страху».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international