Праваабаронцы затрыманыя АМАПаўцамі каля Рэспубліканскай пракуратуры.

2004 2004-09-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасьня ў пятую гадавіну з дня гвалтоўнага выкраданьня віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктара Ганчара і кіраўніка фірмы «Красіка» Анатоля Красоўскага каля Рэспубліканскай пракуратуры ў Мінску затрыманыя праваабаронцы Тацяна Рэвяка (Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінкскі Камітэт).

Правабаронцы былі затрыманыя падчас акцыі, мэтай якой было патрабаваньне аб'ектыўнага расьсьледваньня абставін гвалтоўных выкраданьняў.
Жонка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар і праваабаронцы прыйшлі да Рэспубліканскай пракуратуры ў 8.30 – у той час, калі супрацоўнікі пракуратуры ідуць на працу. Тацяна Рэвяка раздавала супрацоўнікам пракуратуры кнігу «Беларусь: нераскрытыя злачынствы навейшай гісторыі», у якой надрукаваная справаздача сьпецыяльнага дакладчыка палітычнага камітэта ПАРЕ Хрыстоса Пургурыдэса «Пра зьніклых асобаў у Беларусі» з доказамі датычнасьці да злачынстваў прадстаўнікоў афіцыйных уладаў, у тым ліку і генеральнага пракурора Віктара Шэймана.

Праз дваццаць хвілінаў Тацяна Рэвяка і Гары Паганяйла былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС г. Мінска, дзе з іх былі ўзятыя тлумачальныя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international