Удзельнікі салігорскага пікету атрымалі па 20 базавых велічыняў штрафу

2004 2004-09-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
14 верасьня Салігорскі суд аштрафаваў удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі Яўгена Валадзько, Сяргея Ададурава і Вячаслава Сінгарава. Дзень таму ля будынку гарвыканкаму яны правялі пікет супраць рэфэрэндуму пра падаўжэньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.

14 верасьня ўдзельнікаў пратэсту выклікалі ў гарадзкі аддзел міліцыі. Распавядае сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яўген Валадзько:

(Валадзько: ) “Аб 11-й гадзіне мы прыйшлі ў міліцыю, у нас у міліцыю былі позвы, але выйшлі міліцыянты й сказалі, што разам пойдзем у суд. Нас завялі ў суд. Мы хадайнічалі аб тым, каб у судзе быў наш прадстаўнік – старшыня Салігорскай філіі БХК Мархотка. Але судзьдзя гэта адхіліла. Яна выклікала нас паасобку і выпісала штраф”.

Судзьдзя Салігорскага гарадзкога суду Тацяна Лапанік, якая разглядала справу, паведаміла, што ўчорашняя акцыя на цэнтральнай плошчы гораду была прызнаная незаконнай, і таму яе ўдзельнікі аштрафаваныя на 20 базавых велічыняў кожны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international