Зінаіда Ганчар зьвярнулася да кіраўніцтва беларускіх тэлеканалаў з просьбай прадставіць ёй магчымасьць выступіць у пятую гадавіну выкраданьня яе мужа -- Віктара Ганчара

2004 2004-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 верасьня кіраўніцтву трох беларускіх тэлеканалаў – Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ, ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал, ЗАТ “Сталічнае тэлебачаньне” – Зінаіда Ганчар накіравала запыты з просьбай прадставіць ёй магчымасьць 16 верасьня, у пятую гадавіну выкраданьня яе мужа, Віктара Ганчара, выступіць на гэтых тэлекананах.

Зінаіда Ганчар піша:

“Паважаны кіраўнік!
Зараз па ўсіх беларускіх тэлеканалах праводзіцца актыўная агітацыя, якая датычыць прызначанага на 17 кастрычніка 2004 году рэферэндума аб магчымасьці працягненьня прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А.Р. Лукашэнка. Я, як грамадзянка Рэспублікі Беларусь, на падставе арт. арт. 45 і 46 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, хачу выкарыстаць сваё права публічна выказаць свае адносіны да дадзенай падзеі.
Зьвяртаюся да Вас с просьбай прадставіць мне магчымасьць выступіць на тэлеканале, які Вы ўзначальваеце, 16 верасьня 2004 году, у пятую гадавіну выкраданьня майго мужа, Ганчара Віктара Іосіфавіча, які на той момант займаў пасаду выконваючага абавязкі таршыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Мэты майго выступу:

1. Інфармаваць грамадзкасьць, гледачоў Вашага каналу, аб сітуацыі, якая склалася з выкраданьнем майго мужа, вядомага палітычнага дзеяча, апанента дзеючага прэзідэнта А.Р. Лукашэнка. Тут я б хацела ўказаць на матывы зьдзейсьненага ў адносінах да майго мужа злачынства падчас кіраваньня А.Р. Лукашэнка.
2. Выказаць маё меркаваньне адносна абвешчанага рэферэндума, вынікі якога могуць пацягнуць за сабой далейшае нераскрыцьцё зьдзейсьненага ў адносінах да майго мужа палітычнага злачынства і ўхіленьне ад адказнасьці датычных да яго асобаў”.

Зараз Зінаіда Ганчар чакае адказу ад службовых асобаў тэлеканалаў, на які яна мае права разьлічваць згодна з законам “Аб зваротах грамадзянаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international