Польскі Сэйм асудзіў парушэньні правоў чалавека ў Беларусі

2004 2004-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Польскі Сэйм з занепакоенасьцю глядзіць на апошнія падзеі ў Беларусі, якія сьведчаць аб парушэньнях правоў чалавека і абмежаваньнях правоў беларускіх грамадзянаў”, гаворыцца ў заяве польскага Сэйму. Польскія парлямэнтары ўнесьлі ў тэкст дакумэнту канкрэтныя выпадкі, такія як забарона Беларускай партыі працы ды ліквідацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. У заяве гаворыцца, што ў камуністычныя часы падтрымка Захаду была вельмі важная для польскіх дэмакратычных сілаў, таму цяпер яны салідарызуюцца з тымі беларусамі, хто змагаецца за свабоду й дэмакратыю ў сваёй краіне.

“Сэйм заклікае ўлады Беларусі спыніць практыку дыскрымінацыі інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, бо толькі безумоўная пашана да нормаў дэмакратыі, а таксама да правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна дазволіць вярнуць Беларусь у эўрапейскую сям’ю вольных народаў”, -- гаворыцца ў заяве польскага парлямэнту, якую прыводзіць “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international