Злучаныя Штаты выказваюць занепакоенасць станам правоў чалавека ў Беларусі.

2002 2002-08-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустаршыня Хельсінскай камісіі ЗША кангрэсмэн-рэспубліканец Крыстафэр Сміт заявіў, што ён шакаваны, але не здзіўлены разбурэннем храма ў Беларусі. Як адзначыў сп. Сміт, “гэтае бессэнсоўнае злачынства ў чарговы раз дэманструе амаральнасць і карумпаванасць рэжыма Лукашэнкі”. “Рэжым паў гэтак нізка, што прыказаў знішчыць царкву – для рэжыму ўжо не засталося нічога святога. “ – сцявярджае амерыканскі кангрэсмэн. На ягоную думку, знішчэнне будынку беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які быў пабудаваны на цалкам законных падставах – гэта яшчэ адно сведчанне неабходнасці прыняцця Кангрэсам ЗША “Акту ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”, што зараз знаходзіцца на разглядзе амерыканскага парламенту. Гэты законапраект мае на мэце спрыянне дэмакратычнаму развіццю ў Беларусі, шанаванню правоў чалавека і верхавенству закона.
Адначасова амбасада ЗША ў Беларусі распаўсюдзіла заяву адносна рэакцыі афіцыйнага Менску на Справаздачу пра правы чалавека дзярждэпартамэнту ЗША за 2002 год. Гэтая справаздача была падрыхтаваная ў пачатку 2002 году. У дакумэнце адзначаюцца шматлікія парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. На мінулым тыдні намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандар Сычоў, у прыватнасьці, адзначыў, што “беларуская частка справаздачы Дзярджэпартамэнту мае шмат недакладнасьцяў і хлусьцівых зьвестак”.
“ Мы ўважліва пазнаёміліся з камэнтарамі МЗС, камэнтары, прадстаўленыя ў амбасаду і Дзярдэпартамэнт, па вялікім рахунку, пацьвярджаюць згаданыя ў справаздачы факты, некаторыя характарыстыкі аспрэчваюцца”. “Больш за ўсё нам бы хацелася ўключыць у тэкст Справаздачы пра правы чалавека за 2002 год зьвесткі, якія б дэманстравалі, што ўрад Беларусі робіць значныя крокі для паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі”, - гаворыцца ў заяве амбасады.
”Аднак пры падрыхтоўцы справаздачы мы павінныя падаваць рэаальныя факты, таму ў нас няма іншага выбару як з трывогай адзначаць і паведамляць пра такія выпадкі як закрыцьцё газэты “Пагоня”, прысуд у дачыненьні да газэты “Наша Свабода”, зьнішчэньне аўтакефальнай праваслаўнай царквы і перасьлед Аб’яднанай грамадзянскай партыі і яе лідэра Анатоля Лябедзькі”.
Амбасада ЗША заклікае беларускія ўлады выправіць становішча і цалкам зьмяніць сытуацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international