Лідэры пяці дэмакратычных партыяў заклікаюць правесьці 10 кастрычніка агульнанацыянальную акцыю ў абарону Канстытуцыі

2004 2004-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява лідэраў АГП, Партыі БНФ, БСДГ, ПКБ, Партыі працы:

Выносячы на рэфэрэндум пытаньне аб падрыхтоўцы працягу ўласных паўнамоцтваў, А.Лукашэнка фактычна прызнае беспэрспэктыўнасьць створанай ім сыстэмы аднаасобнае ўлады. Яна абавязкова будзе зьмененая, калі гэтага чалавека пры ўладзе ня будзе. Рэфэрэндум толькі зацягвае час эканамічнай стагнацыі й палітычнага бяспраўя народу.
Бальшыня грамадзянаў Беларусі – супраць ператварэньня нашае краіны ў абсалютную манархію ў цэнтры Эўропы. Дэмакратычныя сілы, якія выпрацавалі супольную плятформу “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”, разам з народам краіны выступаюць супраць чарговага ламаньня Канстытуцыі. Наш народ заслужыў права жыць у дэмакратычнай дзяржаве, дзе кіруюць Канстытуцыя й законы, а не сваволя аднаго чалавека.
Заклікаем усіх, хто не жадае трэцяга тэрміну ўлады А.Лукашэнкі, скаардынаваць свае намаганьні з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамадой, Партыяй БНФ, Партыяй камуністаў беларускай, з актывістамі зьліквідаванай уладамі Беларускай партыі працы. Прапануем правесьці 10 кастрычніка 2004 г. агульнанацыянальную масавую акцыю ў абарону Канстытуцыі. Разам нас бальшыня!
А.Бухвостаў
В.Вячорка
С.Калякін
А.Лябедзька
С.Шушкевіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international