У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў у Мінску будуць уручаныя прэміі Дзмітрыя Завадскага

2004 2004-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8-га верасня ў свеце адзначаецца як Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Ён быў заснаваны ў траўні 1958 г. Міжнароднай арганізацыяй журналістаў у памяць аб чэшскім журналісце Юліусе Фучыку, які загінуў ад рук фашыстаў 8-га верасня 1943 года. 8-га верасня 2004 г. у Мінску прадстаўнікі расійскага "Первого канала" уручаць прэміі Дзмітрыя Завадскага "За мужнасць і прафесіяналізм" сваім беларускім калегам. Сёлета лаўрэатамі гэтай памятнай узнагароды сталі Ірына Халіп, Леанід Міндлін, Марына Коктыш і інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.

Для ўручэння прэміі Дзмітрыя Завадскага ў Мінск прыехаў яго калега па ОРТ, кіраўнік аддзелу спецпраектаў "Первого канала" Павел Шарамет. "Гэтая прэмія - сапраўдны акт салідарнасці журналістаў "Первого канала" з нашым зніклым калегам, з яго сям'ёй. Гэта - ініцыятыва "знізу", ад журналістаў, якія кожны год збіраюцца, абмяркоўваюць з БАЖ кандыдатуры лаўрэатаў і толькі потым "выходзяць" на генеральнага дырэктара Канстанціна Эрнста...

Салідарнасць - гэта няхай і не "смяротная зброя" супраць дыктатуры, але гэта неабходна: у нас няма іншай магчымасці абараняць свае сем'і, абараняць журналістаў... У сітуацыі, калі абвешчаны рэферэндум, голас журналістаў асабліва важны, таму што ніхто іншы не зможа патлумачыць людзям, што гэта верх цынізму - прызначаць рэферэндум, прыкрываючыся трагедыяй у Расіі. Нельга будаваць палітыку на ілжы. Нельга будаваць на чужым горы ўласнае шчасце. Лукашэнка тым самым падстаўляе пад удар увесь беларускі народ, таму што рэакцыя свету і Расіі на гэтую ініцыятыву будзе адназначнай...

Толькі журналісты змогуць давесці людзям праўду, і за гэта іх збіваюць, выкрадаюць, іх газеты закрываюць. Мы кожны год упарта праводзім гэтую акцыю, хаця незалежных журналістаў, якія працуюць у Беларусі, застаецца ўсё менш і менш. Але мы ўсё роўна ад гэтай ідэі не адмовімся, бо, калі з Расіі не працягнуць рукі дапамогі беларускім журналістам, то заўтра гэтая хваля таталітарызму з Беларусі прыйдзе ў Расію", - лічыць П. Шарамет.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international