Валерый Леванеўскі і Аляксандр Васільеў асуджаныя на 2 гады калоніі за абразу прэзідэнта

2004 2004-09-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць дадзены прысуд неапраўдана жорсткім.

7 верасьня ў Гародні асуджаныя да двух гадоў калоніі кіраўнікі страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў. Суд прызнаў іх вінаватымі ў нанясеньні публічнай абразы прэзідэнту Лукашэнку, злучанай з абвінавачаньнем яго ў цяжкім злачынстве (артыкул 368, частка ІІ Крымінальнага кодэксу).

Аляксандар Васільеў прызнаны вінаватым у арганізацыі “групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак” (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу), а калі больш дакладна — у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў 1траўня. За гэта суд вызначыў яму яшчэ паўтары гады калоніі. Але паколькі больш значнае пакараньне паглынае менш значнае, агулам яму прызначаны два гады зьняволеньня. Адбываць яго Леванеўскі і Васільеў будуць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international