viasna on patreon

Сябра Партыі БНФ Зьміцер Шэвель вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за ціску выканкаму на кіраўніка прадпрыемства, дзе ён працуе

2004 2004-09-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 верасьны адбылася сустрэча паміж старшынёй Лагойскага райвыканкама сп. Несцерковым і дырэктарам ЗП ТАА “Мінаўта” сп. Кірэйчуком, на якой з боку раённых уладаў былі выстаўлены ўмовы: альбо кантрольны майстар "Мінаўта", сябра Партыі БНФ Зьміцер Шэвель да 7 верасьня адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, альбо прадпрыемства будзе зачынена.

У сувязі з гэтым Шэвель быў вымушаны, каб не падводзіць калектыў супрацоўнікаў колькасьцю 130 чалавек, забраць з акруговай камісіі дакуманты на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, пададзеныя 01.09.2004 г. у Лагойскую акруговую выбарчую камісію № 82.

Але Шэвель напісаў заявы ў раённую пракуратуру з тлумачэньнем сытуацыі ды просьбай разгледзець факт злоўжываньня сваім службовым становішчам з боку старшыні Лагойскага райвыканкама сп. Несцеркова.

А таксама -- у раённую камісію:

"Прашу вярнуць пададзеныя мной дакуманты на рэгістрацыю ў сувязі з тым, што старшыня Лагойскага райвыканкама сп. Несцеркоў пагражае зачыніць прадпрыемства, дзе я працую ў тым выпадку, калі я не адмоўлюся ад удзелу ў выбарах".

Але гісторыя атрымала нечаканы працяг. Старшыня Лагойскай акруговай камісіі сп. Крэсік пасьля кансультацыі з ЦВК адмовіўся вярнуць пададзеныя дакуманты, спаслаўшыся на тое, што толькі камісія на паседжанні ў поўным складзе зможа вырашыць гэтае пытаньне. Пакуль што працягваецца праверка пададзенай Шэвелем дэклярацыі ў падатковай інспэкцыі, -- паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства