Міліцыянты разагналі крышнаітаў

2004 2004-09-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасьня ў кавярні заводу “Амкадор” на менскай вуліцы Гікалы сабраліся некалькі дзясяткаў крышнаітаў, каб адзначыць сваё сьвята й раздаць традыцыйныя пачастункі мінакам. Аднак супрацоўнікі Савецкага РАУС запатрабавалі ад іх разысьціся. Разам зь міліцыянтамі былі людзі ў цывільным, якія адмовіліся паказаць дакумэнты. Сябры крышнаіцкай суполкі падпарадкаваліся міліцыі, якая пагражала затрымаць іх з прычыны адсутнасьці дазволу Менскага гарвыканкаму на правядзеньне сходу. Цяпер крышнаіты зьбіраюцца падаць у пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыянтаў, -- паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства