viasna on patreon

Цэнтральны суд Менску адмовіўся задаволіць скаргу адвакаткі Міхаіла Марыніча, якая прасіла прызнаць ягонае далейшае ўтрыманьне пад вартай незаконным

2004 2004-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Цэнтральны суд Менску адмовіўся задаволіць скаргу адвакаткі Веры Страмкоўскай, якая прасіла прызнаць далейшае ўтрыманьне Міхаіла Марыніча пад вартай незаконным. Паводле зьвестак адвакаткі, стан здароўя Міхаіла Марыніча паступова пагаршаецца.

3 верасьня судзьдзя Натальля Вайцэховіч з Цэнтральнага суду Менску адхіліла скаргу на незаконнае ўтрыманьне пад вартай Міхаіла Марыніча. Вызваленьня Марыніча дамагалася ягоная адвакатка Вера Страмкоўская. Яна спасылалася на адсутнасьць актыўных сьледчых дзеяньняў і аспрэчвала верагоднасьць ягоных уцёкаў з-пад сьледзтва ў выпадку зьмены меры стрыманьня. Судзьдзя пагадзілася з пастановай пракуратуры, паводле якой Міхаіл Марыніч будзе заставацца ў сьледчым ізалятары КГБ яшчэ прынамсі да 26 верасьня. Нагадаем, затрымалі былога міністра 26 красавіка.

Адвакат Вера Страмкоўская сьцьвярджае, што стан здароўя Міхаіла Марыніча ў турме рэзка пагоршыўся. Паводле Веры Страмкоўскай, Міхаіл Марыніч пастаянна скардзіцца на боль у сэрцы. На рашэньне Цэнтральнага суду Вера Страмкоўская падала скаргу ў гарадзкі суд Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства