Прыпынены газеты "Время", "Предпринимательская газета" і яшчэ некалькі выданняў (БАЖ)

2004 2004-09-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік аддзелу рэгістрацыі і кантролю за выкананнем заканадаўства аб друку Міністэрства інфармацыі Віктар Гурэцкі пацвердзіў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звесткі аб прыпыненні тэрмінам на 3 месяцы выданняў "Время", "Предпринимательская газета" і яшчэ некалькіх недзяржаўных медыяў. Гэткія масавыя санкцыі ў міністэрстве тлумачаць жаданнем "навесці парадак" у сферы друкаваных СМІ.
Па словах сп-ра Гурэцкага, загад аб прыпыненні газеты "Время" быў падпісаны 24-га жніўня. Выданне звінавачваюць у парушэнні артыкулаў 10 і 26 Закона "Аб друку і іншых СМІ": прэтэнзіі міністэрства тычацца юрыдычнага адрасу рэдакцыі, які нібыта няправільна ўказаны ў выходных дадзеных газеты і ўвогуле адсутнічае ў заяве аб рэгістрацыі. Кіраўніцтва рэакцыі сцвярджае, што дагэтуль не атрымала афіцыйнага паведамлення пра прыпыненне газеты.

"Предпринимательская газета", якая пасля доўгага перапынку аднавіла працу ўвесну г.г., была прыпынена 20-га жніўня. Выданне звінавацілі ў парушэнні арт. 11 Закона аб друку: В. Гурэцкі сказаў, што газета змяніла тэматыку (з "вытворча-прававой" на "масава-палітычную"), а таксама перыядычнасць выхаду, не паведаміўшы пра гэта міністэрству інфармацыі. (Нагадаем, што "Предпринимательскую газету" ўжо прыпынялі 19-га чэрвеня мінулага года, звінаваціўшы ў распаўсюдзе несапраўдных звестак. Санкцыі былі ўжытыя пасля таго, як газета прадаставіла свае плошчы журналістам прыпыненай "БДГ").

Акрамя гэтага, сп. Гурэцкі паведаміў пра прыпыненне яшчэ двух выданняў: "Любой каприз" і "Алло! Куплю, продам, меняю". Прэтэнзіі да іх тычацца змены тэматыкі, мовы і перыядычнасці выхаду.

Такім чынам, за два апошнія тыдні жніўня Міністэрства інфармацыі прыпыніла 6 недзяржаўных выданняў. Нагадаем, што 16-га жніўня выйшаў загад аб прыпыненні "Новой газеты Сморгони", а 27-га - "Навінак".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international