17 кастрычніка суд Савецкага раёну г. Мінска не задаволіў іск Аляксея Шыдлоўскага да рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» і яе рэдактара Паўла Якубовіча. Прадстаўнік Шыдлоўскага Валянцін Стэфановіч гаворыць: “Мы не згодныя з вынесеным рашэньнем і будзем абскарджваць яго ў касацыйным парадку ў Мінскім Гарадскім судзе”.

2002 2002-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце ад 8 мая 2002 года была распаўсюджаная інфармацыя, што Аляксей Шыдлоўскі ў 20 гадоў пакінуў жонку з дзіцём і хаваўся ад уплаты аліментаў, за што і быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці. Між тым Шыдлоўскі ніколі не быў жанаты і не мае дзяцей. Быў судзімы за палітычныя графіці. Артыкул “Умом тронутое лицо” меў тэндэнцыйны характар і быў напісаны з нагоды зьяўленьня чарговага даклада Дзярждэпартаменту ЗША аб стане правоў чалавека ў Беларусі. Артыкул відавочна меў на мэце зьняважыць у вачах шырокай беларускай грамадскасьці не толькі Аляксея Шыдлоўскага, але і іншых вязьнў сумленьня.

У сваёй іскавой заяве А. Шыдлоўскі прасіў суд прызнаць распаўсюджаныя ў нумары газеты “Советская Белоруссія” ад 8 мая 2002 года зьвесткі не адпавядаючымі рэчаіснасьці, абражаючымі гонар і годнасцьі і дзелавую рэпутацыю, таксама прасіў спагнаць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 6000 рублёў з абодвух адказчыкаў.

Справу разглядала суддзя Фёдарава М. На судзе была апытаная маці Шыдлоўскага – Раіса Іванаўна і сяброўка Аляксея Ірына Тоўсьцік. Ірына Тоўсьцік сказала, што яны з Аляксеем знаёмыя з 1999 года, што ў іх былі планы на агульнае жыцьцё., але пасьля публікацыі ўзьніклі праблемы. Прадстаўніком А.Шыдлоўскага быў Валянцін Стэфановіч.

Суд прыйшоў да высновы, што распаўсюджаная інфармацыя, нягледзячы на тое, што не адпаядае рэчаіснасьці не зьяўляецца зьняважлівай і не наносіць маральнай шкоды. І такая інфармацыя ў адапаведанасці з п.14 пастановы пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 23.12.99 нумар 15 не патрабуе абвяржэньня.

Варта нагадаць, што суд вельмі доўга адкладаўся ў сувязі з няяўкай адказчыкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international