Пяты дзень суда над Валерыем Леванеўскім і Аляксандрам Васільевым: эксьперты не знайшлі абразы прэзідэнта ў вершаванай улётцы

2004 2004-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Дакладна чатыры месяцы сядзіць за кратамі кіраўнік страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі. Сёньня таксама быў пяты дзень судовага працэсу супраць спадара Леванеўскага і ягонага намесьніка Аляксандра Васільева. Іх абвінавачваюць у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Лукашэнку. Дзяржаўны абвінаваўца Панасюк спрабуе давесьці на працэсе, што ў вершаванай улётцы, распаўсюджанай кіраўнікамі страйкаму, быў абражаны прэзыдэнт.

У судзе былі заслуханы сьведкі, прадстаўленыя абвінаваўчым бокам. Ім задавалі пытаньне: ці ёсьць у вершы, надрукаваным ва ўлётцы, абраза адносна Аляксандра Лукашэнкі? З гэтай нагоды Валеры Леванеўскі зьвярнуўся да суду з хадайніцтвам. Ён лічыць, што, апытваючы людзей, якія самі прызнаюцца, што мала што разумеюць у паэзіі, тым самым штучна ствараюць доказы віны Леванеўскага. Ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў патлумачыў: “Сёньня Леванеўскі заявіў хадайніцтва аб тым, каб гэтыя паказаньні лічыліся неправамоцнымі на падставе таго, што гэтыя людзі дапытаныя з парушэньнямі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Яны дапытаныя па сутнасьці як экспэрты, як спэцыялісты, якія маюць веды ў пэўных галінах навукі, але яны імі не зьяўляюцца”.

Экспэрты, да якіх зьвяртаўся сьледчы пракуратуры, які рыхтаваў крымінальную справу, ня выявілі ў вершаванай улётцы абразы адносна прэзыдэнта Лукашэнкі. Таму абвінаваўчы бок вырашыў выкарыстаць у якасьці экспэртаў міліцыянтаў, рабочых, пэнсіянэраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international