Затрыманыя юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, кіраўнік ліцэйскага самакіраваньня Франак Вячорка, актывіст руху “Зубр” Яўген Афнагель, выкладчык ліцэю Лявон Баршчэўскі

2004 2004-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16.45
У 16.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалася моладзевая акцыя ў падтрымку беларускай мовы "Хочам вучыцца па-беларуску!". У ёй прынялі ўдзел каля 100 чалавек – у асноўным навучэнцы зачыненага Беларускага гуманітарнага ліцэю, сябры "Задзіночаньня беларускіх студэнтаў", а таксама актывісты моладзевага руху “Зубр” і іншых моладзевых арганізацыяў.
Падчас спробы моладзі разгарнуць плакаты пачалося затрыманьне ўдзельнікаў акцыі. Быў зьбіты і затрыманы кіраўнік ліцэйскага самакіраваньня Франак Вячорка, на ім парванае адзеньне. Вядома толькі адно прозьвішча супрацоўніка міліцыі, які зьдзяйсьняў затрыманьне ліцэіста – Ліпнінскі.
Падчас спробы заступіцца за Франака Вячорку затрыманы юрыст Прааабарончага цэнтру “Вясна”. Менавіта ён і паведаміў, знаходзячыся ў міліцэйскай машыне, што там яшчэ акрамя іх з Вячоркам знаходзіцца актывіст моладзевагу руху “Зубр” Яўген Афнагель.
Супрацоўнікі міліцыі адабралі плакаты ў моладзі. Удзельнікі акцыі, трымаючы ў руках толькі кветкі, накіраваліся ў сквер Янкі Купалы да помніку беларускага песьняра. падчас руху ў напрамку сквера затрыманы выкладчык ліцэю Лявон Баршчэўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international