viasna on patreon

На Віцебшчыне міліцыянты затрымалі двух распаўсюднікаў незалежнае прэсы

2004 2004-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё "Свабода"
У Шаркоўшчыне на некалькі гадзінаў быў затрыманы жыхар Мёраў, сябар АГП Валеры Каралёў, які на тамтэйшым кірмашы распаўсюджваў газэты "Згода", "Новы час", "Тут і цяпер", а таксама ўлёткі перадвыбарчае кааліцыі "Пяцёрка+".Старшыню абласной арганізацыі АГП Генадзя Ананьнева міліцыянты затрымалі на кірмашы Воршы, дзе ён раздаваў прадпрымальнікам ды пакупнікам газэту "Время".
Спадару Ананьневу, які ёсьць рэдактарам гэтае газэты, давялося даводзіць міліцыянтам ня толькі тое, што "Время" ёсьць афіцыйна зарэгістраванай газэтай, якую можна распаўсюджваць без абмежаваньняў. Ён мусіў пераконваць іх яшчэ і ў тым, што распаўсюд газэты не зьвязаны з ягоным удзелам у парлямэнцкіх выбарах, і што гэта ня ёсьць недазволенай перадвыбарчай агітацыяй.
Аршанскія міліцыянты пратрымалі Генадзя Ананьнева ў пастарунку каля гадзіны. Ягонаму таварышу па партыі зь Мёраў Валерыю Каралёву давялося правесьці ў Шаркоўшчынскім райаддзеле міліцыі каля дзьвюх гадзінаў. Цягам гэтага часу міліцыянты некуды тэлефанавалі ды раіліся, што рабіць з распаўсюднікам. Урэшце яго адпусьцілі, пакінуўшы сабе па адным паасобніку кожнага выданьня.
Нічога супрацьзаконнага ў дзейнасьці абодвух распаўсюднікаў міліцыянты выявіць ня здолелі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства