«Вясна» рыхтуецца назіраць на мясцовых выбарах. В. Стэфановіч: “Прававыя асновы грамадскага назірання за выбарамі: тэорыя і практыка”.

2002 2002-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінулагоднія прэзідэнцкія выбары засведчылі, што выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь мае шэраг даволі істотных недахопаў. Да якіх можна аднесці і неўрегуляванасць належным чынам статуса грамадскага назіральніка, адсутнасць з боку дзяржавы гарантыяў выканання ім сваіх функцый, абмежаванне магчымасцяў абскарджання фактаў парушэння выбрачых правоў.
Кампанія “Незалежнае назіранне” праведзеная шэрагам беларускіх НДА паказала, што афіцыйныя ўлады ўспрымаюць назіранне не як інстытут накіраваны ў першую чаргу на дэмакратызацыю, адкрытасць выбрачага працэсу, а як шпіёнскую сетку задача якой -- звяржэнне існуючага дзяржаўанага ладу. Усе выдатна памятаець тую вайну супраць незалежнага назірання, якую распачалі афіцыйныя ўлады. (Прыгадаць канфіскацыіі, адключэнне тэлефонаў і сайтаў, інструкцыі па нейтралізацыі незалежных назіральнікаў, пасьлявыбарчы пераслед). Але зараз я хацеў бы закрануць пытанне прававога рэгулявання статуса назіральніка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, практыкай яго выкарыстання. А так сама паспрабаваць сфармуляваць тыя прынцыпы і падыходы, якія абавязкова трэба ўнесці ў выбарчае заканадаўства ў якасці зменаў і дапаўненняў. Дзяля гэтага давайце больш падрабязна разгледзім прававы статус назіральніака ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, а так сама практыку выкарыстання гэтых прававых нормаў.

Статус назіральніка (у тым ліку і міжнароднага) рэгулюецца арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а так сама арт. 155 Выбарчага кодэкса, які вызанчае асноўныя тэрміны, што выкарыстоўваюцца ў дадзеным кодэксе. Згодна з вызначэннем які дае арт. 155 назіральнік- дэпутат палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі, дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў, давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, а так сама асоба, якая ўпаўнаважана палітычнай партыяй, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі працоўнымі калектывамі, грамадзянамі, якія ажыцяўляюць назіранне за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў, рэферендума, адкліканнем дэпутата, члена Савета Рэспублікі ў адпаведнасці з усталяваным дадзеным кодэксам парадкам.
Правы і абавязкі назіральніка рэгулюе арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дадзены артыкул дэкларуе, што выбары і іх падрыхтоўка адбываюцца адкрыта і галосна і што пры іх правядзенні маюць права прыстунічаць назіральнікі і прадстаўнікі СМІ. Пры гэтым, згодна з арт. 13, назіральнікі маюць права:
Прысутнічаць на паседжаннях адпаведных камісій;
Прысутнічаць на паседжаннях дэпутатаў месных саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню вобласці, дэпутатаў Мінгарсавета па выбарах членаў Савета Рэспублікі, а так сама па адкліканні члена Савета Рэспублікі;
Прыстунічаць пры пламбаванні ці апячатванні скрыняў для галасавання;
Знаходзіцца ў дзень галасавання ў памяшканнях для галасавання з моманту пламбавання альбо апячатвання скрыняў для галасавання да заканчэння падвядзення вынікаў галасавання;
Прысутнічаць пры датэрміновым галасаванні, галасаванні па месцу жыхарства выбаршчыка;
Назіраць за выдачай бюлетэняў, ходам галасавання, выкананнем ўстаноўленага Кодэксам парадку галасавання;
Атрымліваць інфармацыю аб выніках падліку галасоў і складанні пратаколаў адпаведных камісій аб выніках выбараў, рэферендума, галасаванні;
Знаёміцца з пратаколамі участковых камісій аб выніках галасвання і пратаколамі адпаведных камісій аб выніках выбараў падпісанымі і накіраванымі ў вышэйстаячую камісію;
Зрабіць копію пратакола ўчастковай камісіі аб выніках галасавання сваімі сіламі і сродкамі;
Назіральнік не мае права:
займацца агітацыяй ў любой форме
аказываць дапамогу кандыдатам (інфармацыйную, метадычную, фінансавую)
ствараць перашкоды ў правядзенні галасавання
прадпрымаць дзеянні, якія парушаюць тайну галасавання
весці апытанне грамадзян, якія прыбылі для галасавання і прагаласаваўшых
запаўняць за грамадзян па іх просьбе бюлетэнь
ствараць перашкоды для нармальнай працы камісій і правядзення галасавання
знаходзіцца каля сталоў выдачы бюлетэняў, каля кабін для галасавання,
умешвацца ў працу камісій.
За дадзеныя дзеянні назіральнік можа быць выдалены з памяшкання дзе адбываецца галасаванне.
Выкарыстанне дадзенага артыкула на практыцы выявіла вялікі шэраг не дахопаў. Правы і абавязкі назіральнікаў прапісаны вельмі агульна і цмяна. Напрыклад ў артыкуле нічога не гаворыцца на якой адлегласці ад сталоў выдачы бюлетэняў, а так сама пад час падліку галасоў (аб гэтым праве не гаворыцца наогул) можа знаходзіцца назіральнік. На практыцы гэта адбываецца такім чынам, што назіральнікаў садзяць ў аддалены кут адкуль ён німожа назіраць не за падлікам галасоў ні за выдачай бюлетэняў. Вельмі часта члены камісіі садзяцца так, што закрываюць савімі спінамі абзор для назіральніка наогул. Пры гэтым працэдура падліку не прадугледжвае абавязковую дэманстрацыю бюлетэня, альбо агалошвання выніка галасавання ў бюлэтэні. Члены камісіі часта моўчкі лічаць, абмяркоўваюць сапраўдны ці не сапраўдны бюлетэнь шэптам, у паўголаса, а назіральнік пазбаўлены магчымасці сачыць за гэтым. Наяўнасць нормы, якая б абавязвала старшыню камісіі агучваць вынік кожнага бюлэтэня (называць прозвішча кандыдата), а так сама дэманстраваць яго не толькі членам камісіі, але і назіральнікам з’яўляецца на маю думку проста неабходнай. Акрамя таго адсутнічае норма, якая б абавязвала старшынь камісій завяраць па просьбе назіральніка подпісам і пячаткай (калі яна будзе індывідуальнай для кожнай камісіі) копію пратакола аб выніках галасавання. Гэта надало б гэтаму пратаколу статус заверанага, юрыдычна значнага дакумента, а не паперкі, якая можа выклікаць сумнеў у праўдзівасці інфармацыі, што ў ім утрымліваецца. Гэта мела б вялікае значэнне і пры магчымых судовых абскарджаннях вынікаў галасавання на канкрэтных участках. Гэта з’яўляецца нармальнай практыкай у іншых краінах, напрыклад у Югаславіі, Славакіі.
Асабіста для мяне не зусім зразумела так сама, што маецца на ўвазе калі сцвярджаецца, што назіральнік не мае права аказваць інфармацыйную дапамогу кандыдатам. Адна справа калі гаворка ідзе пра непартыйнае, незалежнае назіранне. Але ж згодна з арт. 155 назіральнікам можа з’яўляцца давераная асоба кандыдата. Дзеля чаго ж партыі і кандыдаты накіроўваюць сваіх давераных асобаў на ўчасткі? Натуральна каб мець усю неабходную інфармацыю і як мага хутчэй. І гэта абаслютна нармальная практыка. Мне здаецца, што гэты момант мусіць быць прапісаны больш дакладна каб было зразумела дзе і калі назіральнік не мае аказваць інфармацыйную дапамогу кандыдату.

Асаблівае нараканне назіральнікаў выклікае працэс папярэдняга галасавання. Як вядома ён адбываецца на працягу пяці дзён. Выбарчая скрыня усе пяць дзён і начэй застаецца на выбарчым участку. Калі ўдзень пракантраляваць працэс выбараў яшчэ магчыма, а вось у начы гэта цалкам выключана. Акрамя таго ні ў кодэске ні ў Пастановах ЦК, ні ў арганізацыйна прававых пытаннях не прапісаны дакладны парадак захоўвання скрыняў для галасвання і бюлетэняў. Нідзе ні напісана, што скрыні і бюлетэні мусяць зачыняць на ноч у сейф ці шафу, апячатваць памяшканне дзе знаходзіцца скрыня і г.д. (між тым участкі для галасавання забяспечваюцца бюлетэнямі за 7 дзён да пачатку галасавання г.зн за два дні да пачатку датэрміновага галасавання.) Адзінае патрабаванне гэта каб скрыня была апячатана, а пасля заканчэння папярэдняга галасавання была заклеена паперай і апячатана шчыліна ў скрыні для датэрміновага галасавання. У гэтым выпадку, калі ўлічыць што бюлетэні не маюць ніякай абароны вадзянымі знакамі, скрыні драўляныя і ў шмат якіх можна адкруціць дно на шурупах без пашкоджання пласцілінавай пячаткі, камісіі не маюць індывідуальных пячатак, а на ўчастках дзяжурыць міліцыя, узнікюць сур’ёзныя апасенні ў захаванасці скрыняў і бюлетэняў. Пракантраляваць жа гэты працэс ніяк не магчыма. Мы звярталіся Наступная праблема на этапе папярэдняга галасавання гэта тое, што камісіі не паведамляюць аб колькасці прагаласаваўшых за кожны дзень датэрміновага галасавання. Члены камісіі спасылаюцца на тое, што вынікі папярэдняга галасавання падводзяцца пасля заканчэнян выбараў і толькі тады будзе агучаная інфармацыя аб колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у папарэднім галасаванні. Назіральнікам застаецца лічыць самім, а пры гэтым магчымыя памылкі. Трэба унесці змены каб пасля кожнага дня выбараў складаўся пратакол у якім указвалася б колькасць прагаласваўшых. Інфармацыя аб колькасці прагаласваўшых павінна быць даступна назіральнікам.

Пры галасаванні па месцу жыхарства выбаршчыкаў у назіральнікаў вельмі часта адутнічае магчмасць прысутнічаць пры галасаванні. Асабліва ў аддоленых раёнах. Члены камісіі спасылаюцца на тое, што не абавязаны браць з сабой назіральніка (гэта права назіральніка), ці ў транспарце няма месца. Неабходна ўвесці норму, што пры просьбе назіральніка яму павінна быць забеспечана такое права. На практыцы ж атрымліваецца, што цэлыя вёскі галасуюць па месцу жыхарства выбаршчыка, без кантролю назіральнікаў, без захавання таямніцы галасавання, часта ў прыстунасці службовых асобаў ад якіх выбаршчык знаходзіцца ў залежнасці (старшыні калгасаў, саўгасаў).
Вялікія нараканні выклікае ў назіральнікаў працэс падліку галасоў. Пра тое, што вельмі часта яны не могуць назіраць за працэсам падліку, бо знаходзяцца на вялікай адлегласці ад месца правядзення падліку я ўжо казаў. Самай галоўнай праблемай з’яўляецца адсутнасць інфармацыі. Гэта робіць назіранне проста малаэфектыўным і марным. Нягледзячы на тое, што назіральніку гарантавана права атрымліваць інфармацыю аб выніках падліку галасоў, ён пазбаўлены атрымліваць яе ў поўным аб’ёме. Па першае назіральнікам часта непаведамляюць аб колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў на ўчастку. Па другое назіральнік неможа атрымаць інфармацыю аб выніках датэрміновага галасавання і галасавання па месцу знаходжання выбаршчыкаў. Справа ў тым, што форма выніковага пратакола ўтрымлівае толькі сукупную інфармацыю аб выніках галасавання. У ім неадлюстраваныя вынікі датэрміновага галасавання і галасавання па месцу знаходжання выбаршчыкаў. Гэта інфрамацыя знаходзіцца ў т.зв. рабочых пратаколах. Азнаёміццца з якім на практыцы не магчыма. Бо па словах ЦК “гэта ўнутраны рабочы дакумент”. Такім чынам назіральнікі пазбаўлены інфармацыі аб выніках папярэдняга галасавання і галасавання па месцу знаходжання ваыбаршчыкаў. Гэта з’яўляецца грубейшым парушэннем прынцыпа адкрытасці і галоснасці выбараў. Выніковы пратакол неабходна прывесці ў адпаведнасць з патрабавнаннямі дзеючага закнадаўства (арт.55 ВК) і ліквідаваць ўсялякія “рабочыя пратаколы” альбо даць магчымасць назіральнікам знаёміцца з імі ў абавязковым парадку.
Яшчэ адна вельмі важная праблема якую хацелася б закрануць у сваім выступе гэта тое, што назіральнікі пазбаўлены магчымасці прысутнічаць у тэратарыяльных камісіях пад час перадачы ім пратаколаў і бюлетэняў з участковых камісій, а так сама суправаджаць пратаколы і бюлетэні падчас іх транспартацыі. Згодна з артыкулам 13 назіральнік мае права прысутнічаць на паседжаннях камісій усіх узроўняў і знаёміцца з пратакоамі аб выніках выбараў. Але мінулагодняга практыка паказала, што тератарыяльныя камісіі адмаўлялі назіральнікам прысутнічаць у камісіях непасрэдна пры перадачы пратаколаў і бюлетэняў. Камісіі казалі, што гэта не паседжанне камісіі і назіральнікі прысутнічаць не маюць права. Старшыні тэратарыяльных камісій спасылаюцца на тое, што яны маюць тры дні на тое, каб устанавіць вынікі выбараў і перадаць пратакол у вышэйстаячую камісію. Пры гэтым яны кажуць, што назіральнікі маюць права прыстунічаць на паседжанні па ўстанаўленню вынікаў выбараў, але паседжанне будзе не сёння, заўтра ці праз 2 дні. Гэта з’яўляецца парушэннем прынцыпу галоснасці выбарчага працэсу, паколькі абмяжоўвае магчымасць адсачыць усе этапы працэсу падліку галасоў і ўстанаўлення вынікаў выбараў. Назіральнікі так сама пазбаўлены магчымасці суправаджаць бюлетэні і пратаколы пры іх транспартацыі з участковых камісій у тэратарыяльныя. На маю думку такая магчымасць надала большую гарантыю сапраўды дэмакартычынасці і адкрытасці выбарчага працэсу.
Зараз я б хацеў сказаць некалькі слоў па пытанню акрэдытацыі назіральнікаў. На першы погляд яна не выклікае якіх небудзь заўвагаў. Але.
8 чэрвеня 2001 Цэнтральная камісія выдала Пастанову “Аб парадку выкарыстання ч. 3 арт. 13 Выбарчага кодэксу РБ пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзеная пастанова рэгулявала парадак вылучэння і акрэдытацыі назіральнікаў. Згода з пастановай было ўсталявана, што назіральнікам ад палітчынай партыі ці НДА можа быць толькі іх член. Пры гэтым гэтыя суб’екты могуць накіраваць на ўчастак толькі па 1 назіральніку. Двух толькі са згоды камісіі. Гэтым Камісія самастойна абмежавала правы партый і аб’яднаняў. Паколькі ні арт. 13 ні 155 Выбарчага кодэкса не ўводзілі такіх абмежаванняў. Арт 155 кажа, што назіральнік асоба ўпанаважаная партыяй ці аб’яднаннем, але ж не кажа што гэта член гэтай партыі ці аб’яднання. Так сама нідзе няма і колькаснага абмежавання назіральнікаў на ўчастку для галасавання. На праткыцы гэта выклікала тое, што старшыні пры рэгістрацыі 2 назіральікаў ад партыі ці аб’яднання часта адмаўлялі аднаму з іх у праве назіраць спасылаючыся на тое, што у іх і так шмат назіральікаў і больш ім не трэба. Патрабаванне каб назіральнікі былі членамі партый ці аб’яднанняў на практыцы выклікала тое, што камісіі акрамя неабходных для назіральніка дакументаў (накіравання, пашпарта) патрабавалі дакумент, які б гэта членства падцвердзіў (членскі білет, пасведчанне). Камісіі вельмі часта дасылалі факсы кіраўнікам аб’яднанняў з просьбай падцвердзіць, што канкрэтныя назіральікі з’яўляюцца іх членамі. Патрабавалі выняткі з пратаколаў аб прыняцці ў члены аб’яднання і пратаколы аб накіраванні на ўчасткі. Апагеям стала патрабаванне Мін.юста прадставіць усе пратаколы аб прыняцці ў члены аб’яднання і аб накіраанні назіральнікаў на ўчасткі. Я ўжо не кажу пра незаконнае пазбаўленне ЦК 2 тысяч назіральнікаў ад “Вясны” акрэдытацыі на ўчастках і прызнанні ЦК пратаколаў “Вясны” “несапраўднымі”. Не зразумелым з’яўляецца і статус СМІ пры асвятленні выбараў. Згодна з арганізацыйна-прававымі пытаннямі прадстаўік СМІ не з’яўляецца назіральікам. У адпаведнасці з арт. 13 і Пастановай ЦК ён мае права прысутнічаць на паседжаннях камісій і памяшканнях для галасавання. А ці можа прадстаўнік СМІ прыстунічаць пры падліку галасоў нідзе не сказана. Так сама выклікае пытанні статус міжнароднага назіральніка. Кодэкс вылучае 6 суб’ектаў, якія валодаюць правам запрашаць міжнародных назіральнікаў. Адпаведна назіральнікі запрошаныя НДА ці палітычнай партыяй не будуць акрэдытаваныя ў ЦК у якасці міжанродных. У цяперашняй сітуацыі гэта можна выкарыстаць у мэтах аднабаковага асвятлення выбараў з пазыцый выгодных афіцыйным органам. У іншых краінах Еўропы такая норма адсутнічае і любая партыя, НДА можа запрасіць назіральнікаў у краіну. Пытанне аб іх акрэдытацыі вырашаецца Цэнтральнай камісіяй на агульных падставах.
І апошняе. Пасьля заканчэння выбараў дзесяткі былых назіральнікаў былі падвергнуты рэпрэсям з боку ўладаў. Звольненыя з працы, пазбаўленыя прэмій. Падчас выбараў былі ўзбуджаныя некалькі крымінальных і адміністратыўных справаў супраць назіральнікаў. Гэта сведчыць пра тое, што проста неабходна у заканадаўчым парадку замацаваць прававыя гарантыі членам камсісій і назіральнікам падчас ажыццяўлення імі сваіх функцый. Так сама неабходна замацаваць права назіральнікаў абскарджваць любыя дзеянні камісіі, якія на іх думку парушаюць іх законныя правы. Напрыклад выдаленне назіральніука з участка. Так сама выклікае неразуменне факт непадсуднасці Центрлаьніай камісіі. Як паказала мінулагодняя практыка суды адмаўлялі ў разглядзе скаргаў на Пастановы ці дзянні Цэнтральнай камісіі, як непадсудных. Гэта практыка з’яўляецца заганнай і супярэчыць канстытуцыйным прынцыпам. Трэба каб дзеянні любога дзяржаўнага органа (тым больш сталадзеючага) можна было абскардзіць у судовым парадку.
Заканчваючы свой выступ я хачу сказаць, што неабходнасць зменаў у заканадаўства, у тым ліку больш дакладнае прапісанне правоў назіральніка, гарантыяў яго дзейнасці, пашырэння магчымасцяў абскарджання незаконных дзеянняў камісій сапраўды з’яўляецца неабходнай. Іх неабходнасць падкрэслілі ў сваіх рэкамендацыях міжнародныя місіі, якія ажыццяўлялі назіранее за выбарамі ў Беларусі (2000 – 2001 гг.) БДІПЧ/АБСЕ, місія Асацыяцыі арганізатараў выбараў краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

В. Стэфановіч
Юрыст Грамадскага аб’яднання
“Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international