Ініцыятыўная група дэпутата Хрола парушае выбарчы закон, а ягоны канкурэнт ад Партыі БНФ атрымлівае папярэджаньне

2004 2004-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яраслаў Берніковіч, сябра Парыі БНФ, зьбіраецца балатавацца па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22, адпаведна з Выбарчым заканадаўствам ён зарэгістраваў ініцыятыўную групу і зьбірае подпісы. Берніковічу стала вядома, што сябра ініцыятыўнай групы ягонага канкурэнта – дзеючага дэпутата ПП НС Васіля Хрола, начальнік участка мясцовага ПМК Лілія Латаноўская зьбірае подпісы ў працоўны час у сваіх падначаленых. Пры гэтым уся інфармацыя пра падначаленых, уключаючы нумар пашпарту, унесена ў падпісныя лісты загадзя.
Яраслаў Берніковіч зьвярнуўся у акруговую камісію са скаргай на незаконныя дзеяньні ініцыятыўнай групы В.Хрола. Але падчас разгляду ягонай скаргі высветлілася, што начальнік участка ПМК Латаноўская падала заяву на выхад з ініцыятыўнай групы Хрола па сямейных абставінах, і яе скарга на бліжэйшым паседжаньні камісіі была задаволеная. Наконт скаргі Берніковіча, камісія вырашыла наступнае – паколькі падпісных лістоў з подпісамі падначаленых у камісію не паступіла, факт незаконнага збору подпісаў не можа быць правераны. Пры гэтым апытаньня падначаленых Латаноўскай камісія не праводзіла.
Разам з тым, Васіль Хрол падаў у камісію скаргу на тое, што нібыта Берніковіч зьбірае подпісы на рынку і аплочвае абвесткі па гукаўзмацняльніку рынку. У дадзеным выпадку сябры камісіі не паленаваліся схадзіць на рынак і апытаць асобу, якая робіць абвесткі. У выніку Яраслаў Берніковіч атрымаў папярэджаньне ад акруговай камісіі за выкарыстоўваньне сродкаў падчас збору подпісаў.
Падстава папярэджаньня выкладзеная наступным чынам: “На падставе артыкула 49 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь за парушэньне артыкула 48 кодэксу “Аб расходах па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў, рэферэндуму, водзыву дэпутата, сябра Савету Рэспублікі”. Аднак гэты артыкул прадугледжвае адказнасць суб’ектаў, якія прымаюць удзел у выбарах за выкарыстаньне асабістых сродкаў з мэтай агітацыі за кандыдата.
У дадзеным выпадку агітацыя адсутнічае, паколькі “агітацыяй” з’яўляецца дзеяньні, скіраваныя на пабуджэньне прагаласаваць “за” ці “супраць” кандыдата. Ініцыятыўная група ня мела такой мэты і яе дзеяньні насілі інфармацыйны характар. Да таго ж Выбарчы кодэкс утрымллівае вычарпальны пералік падставаў для вынясеньня папярэджаньняў падчас збору подпісаў, а ўказанае вышэй “дзеяньне” не ўваходзіць у дадзены пералік.
Яраслаў Берніковіч зьбіраеца абскарджваць рашэньне акруговай камісіі ў Цэнтральнай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international