Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджаньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамадзе

2004 2004-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтары пазову прасілі суд адмяніць папярэджаньне Мінюсту, вынесенае БСДГ і яшчэ тром партыям за тое, што прадстаўнікі кааліцыі “Пяцёрка+” на старонках “Народнай волі” заклікалі людзей узяць удзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасьці з газэтай “Ланцуг неабыякавых чытачоў”.

Старшыня партыі Станіслаў Шушкевіч давёў суду, што кааліцыя “Пяцёрка +” ёсьць грамадзкім рухам, у які ўваходзяць сябры разнастайных палітычных і грамадзкіх арганізацыяў. Яны і запрасілі чытачоў газэты прыйсьці на акцыю. Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада ніякіх заклікаў не рабіла, а таму папярэджаньне Мінюсту ёсьць незаконным. Тым ня менш, судзьдзя Філіманіхіна скаргу БСДГ не задаволіла. Вось як гэта пракамэнтаваў спадар Шушкевіч: “Зьвінаваціць партыю немагчыма, але ж вы бачылі, што робіцца: паколькі кааліцыя не зьяўляецца юрыдычнай асобай, не існуе, то няма каму абвесьціць папярэджаньне. Дык давайце абвесьцім папярэджаньне палітычнай партыі. Я думаю, што гэта найлепшы анэкдот”.

Аналягічныя папярэджаньні Міністэрства юстыцыі выставіла яшчэ тром палітычным партыям — Беларускаму Народнаму Фронту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Партыі камуністаў беларускай, -- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international