Акцыя ў Менску ў падтрымку палітычных вязьняў

2004 2004-08-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У цэнтры Менску адбылася акцыя ў падтрымку Міхаіла Марыніча і Валера Леванеўскага, якую правялі актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Зубр” .

Кашулі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Зубр”, якія 27 жніўня правялі акцыю ў цэнтры Менску, былі ўпрыгожаныя надпісам “Свабоду Міхаілу Марынічу!” Больш за трыццаць юнакоў сталі ў ланцуг уздоўж праспэкту Скарыны насупраць КГБ, а потым прайшлі некалькі кругоў вакол пляцоўкі побач з будынкам. Закладзеныя за галаву рукі рабілі юнакоў падобнымі на вязьняў.

Акцыя працягвалася 20 хвілінаў. Ніхто зь яе ўдзельнікаў на месцы ня быў затрыманы.

27 жніўня спаўняецца дакладна чатыры месяцы , як былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча арыштавалі й зьмясьцілі ў ізалятар КГБ. Яго абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях са зброяй, а днямі, як стала вядома адвакату Веры Страмкоўскай, супраць Міхаіла Марыніча заведзеная яшчэ адна крымінальная справа, паводле артыкулу аб крадзяжы маёмасьці. Гаворка пра кампутары ды іншую аргтэхніку, якую сьледчыя знайшлі падчас ператрусу ў гаражы сына Міхаіла Марыніча.

У сьледчым ізалятары КГБ “амэрыканка” Міхаіл Марыніч будзе ўтрымлівацца прынамсі да 28 верасьня.
Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international