Для каго закон не пісаны? Дзеючы старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўству і судова-прававых пытаньнях Аляксандр Архіпаў распачаў сваю агітацыйную кампанію
27.08.2004.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі ППНС па заканадаўству і судова-прававым пытаньням Аляксандр Архіпаў распачаў сваю агітацыйную кампанію. Сп. Архіпаў вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ППНС па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 71. У гэтай акрузе зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэньні яго ў кандыдаты ў дэпутаты ППНС.Як прадугледжвае выбарчае заканадаўства, агітацыйная кампанія можа быць распачатая толькі пасьля рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты ў адпаведнай акруговай выбарчай камісіі. Нягледзячы на гэта, на тэрыторыі Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 71 апошнія дні актыўна распаўсюджваецца каляровая агітацыйная ўлётка, якая ўтрымлівае прозьвішча сп. Архіпава, выбарчы лёзунг, каляндар з указаньнем дня выбараў (17 кастрычніка) і некаторых даведачных дадзеных. Такім чынам, сп. Архіпавым парушаны арт. 45 Выбарчага кодэксу.
Ўлётка распаўсюджваецца па паштовых скрынях грамадзян і ў мэдычных установах (паліклініках).
Рыхтуюцца скаргі на дзеяньні сп. Архіпава.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










