Улады ствараюць непрадугледжаныя законам “каардынацыйна-кансультацыйныя групы па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў”. Накіраваны запыт адносна паўнамоцтваў дадзеных “групаў”

2004 2004-08-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый Салаўёў (старшыня Наваполацкай Рады Партыі БНФ) разам з Ігарам Валяевым (старшыня Наваполацкай арганізацыі Партыі БСДГ) замовілі мітынг у г. п. Ушачы на 28.08.2004 з мэтай абмеркаваньня маючых адбыцца выбараў і таксама збору подпісаў у падтрымку Дзмітрыя Салаўёва, які зьбіраецца балатавацца ў дэпутаты Нацыянальнага сходу па дадзенай акрузе. Быў атрыманы адказ, дзе не было пазначана, ці дазволены, ці забаронены мітынг, а толькі прыведзены спасылкі на Выбарчы кодэкс, а менавіта на артыкул 45, і што агітацыя кандыдатаў прадугледжана з моманту рэгістрацыі, нягледзячы на тое, што мэта замоўленага мітынгу была пазначана іншай.

Адказ з выканкаму быў за подпісам намесьніка старшыні райвыканкама Карчэўскай, прычым акрамя афіцыйнай пасады яна яшчэ зьяўляецца кіраўніком каардынацыйна-кансультацыйнай групы па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – так падпісаны адказ.

Трэба адзначыць, што стварэньне такога органу не прадугледжана выбарчым заканадаўствам. Таму Дзьмітрый Салаўёў накіраваў ва Ушачскі райвыканкам запыт з просьбай растлумачыць:
Кім утвораная дадзеная група?
Якія паўнамоцтвы і на падставе якога нарматыўна-прававога акту ёй нададзеныя?
Якія дзеяньні каардынуе дадзеная група і якія кансультацыі мае права праводзіць?

Нагадаем, што ў адпаведнасьці з артыкулам 11 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь правядзеньне выбараў і кантроль за выкананьнем выбарчага заканадаўства знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі выбарчых камісіяў. Таксама нормы дадзенага артыкулу прадугледжваюць незалежнасьць выбарчых камісіяў у сваёй дзейнасьці. Разам з тым, дзяржаўныя органы павінны толькі садзейнічаць камісіям у іх дзейнасьці, што прадугледжана арт. 38 ВК Рэспублікі Беларусь.

Што датычыць справы Дзьмітрыя Салаўёва, то сёньня, 27 жніўня, адбудзецца судовае паседжаньне па скарге Дзмітрыя Салаўёва на рашэньне Ушачскага райвыканкама. Д. Салаўёў сьцьвярджае, што заяўка на мітынг была пададзеная згодна з патрабаваньнямі Закону аб масавых мерапрыемствах. Акрамя таго, ніякім нарматыўна-прававым актам не забаронена зьбіраць подпісы ў падтрымку будучага кандыдата падчас мітынгу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international