Працягваецца перасьлед палітычных партыяў. 26 жніўня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў у сіле папярэджаньне Міністэрства юстыцыі, вынесенае Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.

2004 2004-08-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў БелаПАН. Судовае разьбіральніцва адбывалася па іску Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, якая патрабавала адмены папярэджаньня, вынесенага на пачатку ліпеня.
Папярэджаньне было вынесенае за тое, што партыя ў якасьці ўдзельніка незарэгістраванага аб’яднаньня Народнай Кааліцыі “Пяцёрка плюс” на старонках газеты “Народная воля” заклікала людзей прыняць удзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасьці з газетай “Ланцуг енраўнадушных чытачоў”.
На думку юрыстаў АГП, папярэджаньне Мінюста было неабгрунтаванае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства