viasna on patreon

Старшыня Вярхоўнага суда РБ адмовіў унесьці пратэст на рашэньні ніжэйстаячых судоў аб адмове ў рэгістрацыі Гомельскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянская альтэрнатыва”, сябрамі якога сталі актывісты зьліквідаванага год таму ГГА “Грамадзянскія ініцыятывы”.

2004 2004-08-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў сайт Асамблеі дэмакратычныйх няўрадавых арганізацый

Тым часам падчас паседжаньня па справе гомельскай арганізацыі высьветлілася, што ў статутах зарэгістраваных грамадзкіх аб'яднаньняў, у тым ліку БРСМ, “ могуць утрымлівацца парушэньні дзейнага заканадаўства ”.

Як паведаміў парталу www.belngo.info старшыня “Грамадзянскай альтэрнатывы” Ўладзімер Кацора, у стварэньні арганізацыі ўзялі ўдзел 209 жыхароў Гомельскай вобласьці, якія былі сябрамі аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”, ліквідаванага ўладамі летась. Разумеючы, наколькі складаным можа быць працэс рэгістрацыі, першапачаткова заснавальнікі “Грамадзянскай альтэрнатывы” распрацавалі свой статут на аснове статута ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Замест бесьперашкоднага прахаджэньня рэгістрацыі, статут “Грамадзянскай альтэрнатывы” быў прызнаны Ўпраўленьнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму неадпаведным заканадаўству па 7 пунктах. Гэта стала прычынай адмовы няўрадавай арганізацыі ў рэгістрацыі. Апэляцыі “альтэрнатыўшчыкаў” да арыгіналу – то бок да статуту БРСМ – сытуацыю не зьмянілі. Аб'яднаньне, зьвярнуўшыся ў Гомельскі абласны суд, прайграла працэс.

Але сытуацыя адносна статута і парушэньняў у ім крыху прасьвятлілася ў касацыйнай інстанцыі Вярхоўнага суда. У прыватнасьці, пракурор генэральнай пракуратуры РБ Анатоль Лыцін, які ўдзельнічаў у паседжаньні, паведаміў, што ў статутах зарэгістраваных грамадзкіх аб'яднаньняў “могуць утрымлівацца парушэньні дзейнага заканадаўства”.

Па словах Уладзімера Кацоры, зараз сябры арганізацыі будуць рыхтаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН, бо беларускія ўлады груба парушылі права на свабоду аб'яднаньняў.
Вольга Астроўская

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства