24 жніўня офіс Гомельскага абласнога грамадзкага аб'яднаньня “ Грамадзянскія ініцыятывы ”, летась пазбаўленага афіцыйнай рэгістрацыі, быў агледжаны супрацоўнікамі абласной падатковай службы і Ўпраўленьня фінансававых расьследаваньняў Камітэту дзяржкантролю Гомельскай вобласьці.

2004 2004-08-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў сайт Асамблеі дэмакратычныйх няўрадавых арганізацый

Пра гэта паведаміў сайт Асамблеі дэмакратычныйх няўрадавых арганізацый
Як паведаміў парталу www.belngo.info намесьнік старшыні “Грамадзянскіх ініцыятываў” Ўладзімер Кацора, візытэры прыйшлі даведацца, што знаходзіцца ў гэтым будынку. “Грамадзянскія ініцыятывы” займаюць памяшканьне былой крамы ўжо шмат год, але гаспадар памяшканьня чамусьці не здымае шыльду. Каб не ўводзіць патэнцыйных пакупнікоў у зман, супрацоўнікі “Грамадзянскіх ініцыятываў” проста вывешваюць на ўваходных дзьвярах абвестку “Тут крамы няма”.

Тым ня менш, Уладзімер Кацора ня лічыць, што дадзены візыт – звычайная цікаўнасьць ці выпадковасьць. На ягоную думку, візыт можа быць зьвязаны з тым, што старшыня арганізацыі Віктар Карняенка зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ягонымі патэнцыйнымі супернікамі выступаюць высокапастаўленыя чыноўнікі.
Вольга Астроўская

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international