Пагрозы і патрабаваньні выйсьці з ініцыятыўнай групы Сяргея Салаша працягваюць паступаць сябрам ягонай ініцыятыўнай групы

2004 2004-08-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры ініцыятыўнай групы Сяргея Салаша (Партыя БНФ) з Барысаву працягваюць адчуваць на сабе ціск. Па вечарах яны да іх тэлефануюць “невядомыя” і патабуюць выйсьці з ініцыятыўнай групы і болей не зьбіраць подпісы за вылучэньне Сяргея Салаша ў якасьці кандыдата ў дэпутаты.

Такія тэлефанаваньні паступілі сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандру Папкову і Аляксандру Будагоўскаму. У іх пыталіся, адкуль яны ведаюць Сяргея Салаша, чаму працуюць у ягонай ініцыятыўнай групе і т.п. А далей гучалі пагрозы: калі вы зараз добра жывеце, то можа ўсё зьмяніцца ў выпадку нявыхаду з ініцыятыўнай групы гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты. На пытаньні – хто тэлефануе, просьбы назвацца, заўсёды было ці маўчаньне, ці проста кідалася слухаўка.

Трэба адзначыць, што калі большасьць падобных тэлефанаваньняў зьдзяйсьняецца мужчынамі, то Аляксандру Будагоўскаму званіла жанчына, і пагрозаў з яе вуснаў гучала яшчэ болей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international