У мінскіх крамах забараняюць прадаваць недзяржаўную прэсу

2004 2004-08-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг буйных мінскіх крамаў адмовіліся прадаваць вядучыя недзяржаўныя выданні: у тым ліку "Белорусский рынок", "Белорусскую деловую газету", "Белорусскую газету" і "Народную волю". Гэтую інфармацыю прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) пацвердзілі адразу ў некалькіх рэдакцыях: у прыватнасці, "Белорусский рынок" і "Белорусская газета" сутыкнуліся з гэтай праблемай 23-га жніўня.

Па звестках прэс-службы БАЖ, сярод крамаў, якія адмовіліся распаўсюджваць недзяржаўную прэсу, - "Preston-market" і універсам "Нацыянальны". Як паведаміў выканаўчы дырэктар "Белорусской газеты" Віктар Бандарэнка, нягледзячы на тое, што з усімі крамамі ў рэдакцыі былі заключаныя дамовы, кіраўніцтва гандлёвых прадпрыемстваў скасавала іх у аднабаковым парадку без усялякага папярэджання. Па словах сп-ра Бандарэнкі, яны не хаваюць, што атрымалі адпаведнае ўказанне ад Мінгарвыканкама.

Гэта пацвярджаюць і крыніцы "Белорусской деловой газеты". Паводле іх, на мінулым тыдні кіраўнікоў буйных сталічных крамаў выклікалі ў Мінгарвыканкам на сустрэчу з першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынка Уладзімірам Міргалоўскім. Карэспандэнт "БДГ" паспрабаваў атрымаць каментар у самога чыноўніка, аднак той заявіў па тэлефоне, што "да газет ніякага дачынення не мае" і перарваў размову.

Гэткім жа чынам, па звестках "БДГ", "націснулі" і на шэраг рэкламадаўцаў, якія ўсё часцей адмаўляюцца ад супрацы з недзяржаўнай прэсай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international