Інсцэніроўка расстрэлу як сродак выбіваньня паказаньняў. Жыхар Віцебска Міхась Землякоў судзіцца з КДБ

2004 2004-08-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхась Землякоў 25 жніўня а 16-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёна г. Менска (вул. Максіма Багдановіча, 10-9) будзе абараняць гонар сям'і і яе
маёмасць. Адказчыкам выступае Упраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Менску і Менскай вобласці.
Тры гады таму беларуская міліцыя перавярнула жыцьцё маладога чалавека Юрыя, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, учыніла "ноч беззаконня" ў кватэры сына Міхася Юры Землякова. Міліцыянты прымушалі яго прызнацца ў забойстве, якога ён не зьдзяйсьняў, ператрэслі ўсю кватэру, канфіскавалі больш за 70 рэчаў Юрася, а яго самога збілі ў калідорах Партызанскага РУУС. Апагеем той ночы стаў інсцэніраваны расстрэл Юрася! (Інфармацыя падрабязней на www.illegality.by.ru )

І зараз, пасля трох гадоў перапіскі са шматлікімі чыноўнікамі, бацька
сям'і нарэшце змог давесці гэту справу да суда.
Міхась Землякоў 25 жніўня будзе спрабаваць вярнуць беспадстаўна канфіскаваную маёмасць сям'і, якая зараз знаходзіцца ва Упраўленні КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international