На 26 жніўня прызначаны пачатак разгляду крымінальнай справы лідэра Агульнарэспубліканскага страйкама прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і яго калегі Аляксандра Васільева.
20.08.2004.
26 жніўня ў 10 гадзін раніцы суд Ленінскага раёну г. Гродна пачне разгляд крымінальнай справы, абвінавачанага Валерыя Леванеўскага, які знаходзіцца ў СІЗА г. Гродна з 18 траўня 200 4 года. Разам з Валерыем Леванеўскім абвінавачваецца і яго калега Аляксандр Васільеў. Заключаны пад варту Валеры Леванеўскі і Аляксандр Васільеў, які даў падпіску аб нявыезьдзе абвінавачваюцца у абразе гонару і годнасьці прэзідэнта. Паводле меркаваньня сьледства, абраза ўтрымліваецца ў адной з вершаваных ўлётак, распаўсюджаных напярэдадні акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 1 траўня.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








