Чыноўнікі дазваляюць сабе абразьлівыя выказваньні ў адрас прэтэндэнтаў у кандыдаты -- Лідзія Ярмошына прыгразіла Сяргею Салашу ўзбуджэньнем крымінальнай справы і назвала “базарным мужыком”.

2004 2004-08-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 жніўня ў Цэнтрвыбаркаме адбыўся разгляд скаргі прэтэндэнта ў кандыдаты з Барысава Сяргея Салаша. Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу Сяргея Салаша на нерэгістрацыю акруговай камісіяй першага складу ягонай ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў. Падчас паседжаньня Сяргей Салаш выступіў па факту ціску на яго ініцыятыўную групу.

Распавядае Сяргей Салаш: “Выступаў я вельмі эмацыйна, Ярмошыну гэта вельмі раздражняла, яна назвала мяне “базарным мужыком”. А адна з членаў Цэнтрвыбаркаму вельмі прасіла, каб я не пачынаў “перадвыбарчую вайну, бо выбары не вайна, а сумленнае спаборніцтва”. У выніку разгляд скаргі завяршыўся так, як і меркавалася – маю першую ініцыятыўную групу, якую адразу не зарэгістравалі ў колькасьці 80 чалавек, так і не зарэгістравалі. Ярмошына прапанавала прагаласаваць, каб пракуратура ўзбудзіла супраць мяне справу за паклёп Барысаўскай акружной выбарчай камісіі. Члены ЦВК пачалі хвалявацца, не ведалі,што рабіць. Пасьля ўстаў старшыня Барысаўскай гарадзкой акруговай камісіі № 77 Васіль Бараньнік і сказаў: “Не трэба. Не трэба нічога ўзбуджаць, мы з ім самі разьбярэмся”. Пасьля таго, што сам мной сёньня адбылося я зразумеў, што старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына -- нявыхаваны чалавек, які не можа выслухаць апанента. Але яны убачылі падчас гэтага паседжаньня, што я не баюся і зьбіраюся змагацца да канца”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international